XVIДружа мой, ты адзінокі ўдвайне......бо мы праз жарты і ўладнае слова падпарадкоўваем свет паступова у найслабейшым яго звяне.Хто нам пакажа пальцамі пах? —О небяспечна варожыя сілы!Ты адчуваеш пагрозу магілы, мёртвых закляцці распальваюць жах.Трэба абломкі збіраць старанна, быццам схавана ў іх цэльнае нешта. Цяжка табе памагчы. Выкінь, зрэшты,з сэрца мяне. Я б далей вырастаў.Я б узяў за руку майго пана:«Тут я, у шкуры звярынай Ісаў».XVIIСтарча мой, у глыбіні светабудовыў змроку цякуць карані —свету асновы.Прашчы, сякеры, шчыты —пошчак іх востры,люта лютуюць браты, як лютні — сёстры...Сплеценыя ў цемнацемкнуцца да шыры...Вось і наступны ідзе...Парасткі любяць прастор.Гэты прарваўся... прасцёр рукі да ліры.XVIIIЧуеш? — новае, бог, грукае ў дзверы?Пераступаюць парог веснікі эры.Вушы глушыць няхайжалезным шквалам,толькі грымі, не сціхай, гімн металам.Бачыш? — хімерна: бразгат, грукат, ляск — жылы выцягваюць з нас.Вымі з нас усю моц, машыннахалодны мозг,і — служы верна!XIXХоць і мяняецца свет,ценем імгліцца,вернецца цэльнасць на след —к першакрыніцам.I самы першы акорд ліры Арфея лучыць зменлівы ход мараў, надзеяў.Хай не спазнана любоў, боль не спазнаны і страх,— мы адыходзім у прах,вырваўшы з плесні,з прахлых акоў светлыя песні.XXЧым аддзякаваць, божа, табе за твой дар?— Ты настроіў наш слых на ігру...Мо ўспамін пра Расію, пра весні прыпар і пра тупат каня... падару?..Помню сіўку таго — ён падвечар уцёк з вёскі ў поле з палону калёс — за сабой на вяроўцы калок ён валок, галавою грывастаю трос,шыю хвошчучы ў такт. Паспрабуй жа злаві, супыні той мяцежны галоп, калі полымны жар у крыві!Конь спяваў! Конь свабодаю дыхаў і хроп!Уключы яго вобраз у кола былін — прысвячаю табе гэты гімн!XXIЗноў зазвінела вясна. Уся прырода,нібы дзіця, наштукарыла штук, вершыкаў шмат... Быццам узнагарода рупнасці за спасціжэнне навук.Строгі ў дзіцяці Настаўнік! Мы іней цэнім у мудрай яго барадзе.Што ёсць у зелені, чырвані, сіні — ўсё ён раскажа і ўсё давядзе.Вольная ты, зямліца, малечы нянькаю будзь у пагодны час весні.Наша ты, злоўленая зямля.Многа з таго, што Настаўнік засведчыў, ёсць у карэнні тваім і ў песні, ў дужых, магутных, адвечных камлях.