VIМожа, тутэйшы ён? Не, у ім зліты сілы духоўныя дзвюх дзяржаў.Той гне дасведчана голле ракіты, хто корань дрэва добра спазнаў.Хлеб, малако прыбірайце з абрусананач і дайце ім вечны спакой, мёртвым, не надзьце іх душы спакусай. Ён, Заклінальнік, пакажа свойвобраз у бачным, нябачна пачаты: ў пахах зямлі і церпкае мяты бачыць ён толькі сувязь прычын.Ён немагчымы без гэтай карціны: ён і ў жыцці, і ў цісках дамавіны ўславіць віно, хараство і жанчын.VIIХай жыве слава! Ганец яе звонківылушчыўся, як з пароды руда, з моўчы адвечнай! Вінныя гронкі сэрцам ён трушчыць — і льецца вадахмельная з невысыхальнай крыніцы. Голас не спрахне, не змоўкне пясняр! Спеляцца гронкі паўднёвай вінніцы у цеплыні яго сонечных чар.Сланы яго не зацьміла грабніца з царскаю гніллю, і цень алімпійца сполаху на спевака не атрос.Ён — вечнаісны, ацалены Веснік, што ў Браму Мёртвых зямныя песні, нібы плады ў поўнай чашы, пранёс.VIIIВольна ў храме славы пераможнай толькі Жальбе, німфе слёз. Але ёй даверыць нашу скруху можна, каб відна была на той скале,на якой уцверджана святыня — брамы велічныя, алтары.I яна ж, малодшая багіня, ў сонме юных вяне без пары.Радасць моўчкі дружыцца з Маркотай.Толькі Жальба, як дзяўчынка, ўпотайлічыць беды колішнія горка.А як выльецца за берагі голас наш, засвеціцца, як зорка, ёю ўзнесены ў прастор смугі.IXТой, хто бярэ ў царства тла ліру з сабою, творыць, каб песня была вечнай хвалою.Той, хто з мёртвымі еў мак на бяседзе, ліры Арфеевай спеў помніць і ў Леце.Вобраз, адбіты ў вадзе,зыбка-празрысты, не забывай.Толькі тады правядзе голас прачысты за жыццякрай.XГонар табе, верны сябар душы —саркафагаў антычных плесня; быццам суму вандроўная песня, праз цябе плыве Рым у цішы.Адчынілася века — нібы пастушокпаглядае ляніва дрымотным вокам. Там пад векам утульна і пчолкам,кукліцца там і начны матылёк.Марных надзей вы не прынялі — гонар за гэта, бяззубыя пашчы, моўчкі ўсе тайны вы ўбераглі.Што ж, мы таксама не любім крычаць,церпім пакорна, як час лядашчы нам на абліччы кладзе пячаць.