IУ росце дрэва: чыстае ўзрастанне!О спеў Арфея! О спяванне дрэў!Замоўкла ўсё. I нанава з маўчання пачаўся рух, пачаўся рост і спеў.Ішлі звяры — з таемнае бярлогі, з гушчарных лежняў і глыбокіх нор — не іх драпежны нораў вёў праз бор, не страх прыцішыў іх да асцярогі,—вяло пачутае. Крык страшных драм аціх у сэрцы іх. I там, дзе ў слыхупрытулак быў для сочкі і для ўлову,дзе ў слыху быў апошні ключ да схову, дзе гніў тады аплот жыцця паціху,— цяпер Арфей паставіў песні храм.IIНібы дзяўчынка выбегла з мяне, калі яе пазвала ліры песня.Дзіця гармоніі, дзіця прадвесня, мой слых запаланіўшы, ў лёткім снезабылася. I высніла яна чужую даль і хвалі роднай нівы, дзе я знаходзіў дзіва міг шчаслівы і ўсё, чым жыў уражліва здаўна.Свет спаў у ёй! О, чым, Арфей-пяюн,зачараваў яе, каб не жадала яна прачнуцца? Сонную стварыў!Дзе смерць яе? Ці знойдзеш ты матыў для іншай песні — каб не памірала?..Дзяўчо знікае... ў заміранні струн...IIIБог гэта змог. А як жа — чалавек?Праз вузкасць ліры ён не прадзярэцца.Дваісты ён. На скрыжаванні сэрцаў не мецьме храма Апалон вавек.Твой спеў — урок. А нам патрэбен звон, нас парывае толькі перамога.Спеў ёсць жыццё. Салодкае — у бога.А як жа мы? Калі ж паверне Ёнда нас арбіты зор? Не будзе, хлопча,табе ў любві патолі заўтра,калі прарвацца з сэрца песня хоча.Мінецца ўсё. Забудзь, што ты пясняр: па-іншаму гучаць павінна праўда.Яна — парыў. I вецер. Божы дар.IVО пяшчотныя! Хоць вас не кліча мяккі подых кахання, смялейуваходзьце ў яго, хай аблічча вам аблашчыць яго любавей.О шчаслівыя! Коранем зрухаў сталі вы і пачаткам уцех, мэтай стрэлаў і стрэламі лукаў — хай звініць ваш заплаканы смех.І не бойцеся мукі і гора, кіньце іх прыцягненню зямлі — важкасць маюць і горы, і мора.Цяжкасць маюць і тыя дрэвы, што пасаджаны вамі былі.А прастора... а ветру павевы...VНе стаўце помнікаў. Няхай пяшчота вясною ружы расхіне бутон.Яна — Арфей і ёсць. Яго істотава ўсім жыве. Не трэба нам імёнствараць, калі ўжо ёсць імя куміра,— Арфей у памяці не прападзе,але і ён памрэ. Затое лірадаўжэй за ружу гукамі цвіце.Памрэ і ён — як цяжка зразумець!Але яго нятленнай песні гукіцялесны тлен перажывуць і смерць.Ён вас туды з сабой не забірае.Яму ўжо струнаў дрот не рэжа рукі.Ён крок зрабіў — і ў вечнасці іграе.