Там быў руднік дзівосны, душ капальня,што срэбнымі пражылкамі цякліпраз цемру несусветную. Карэннекрывёй крынічыла, і да людзейпарфірам цяжкім кроў плыла. I большчырвонага нічога.Там скалыі неабжытыя лясы, масты над пустатой.I сажалка была, вялікая, сляпая, нібы ноч, навіслая над плоскім дном глыбокім,як неба хмарнае — над краявідам. Сярод лугоў самотна ўдаль вілася дарога доўгая палоскай белай.Дарогай гэтаю ішлі яны.I першы быў мужчына статны ў сінім;ступаў маўкліва, гледзячы наперад, дарогу прагна мераў ён нагамі,са складак вопраткі звісалі рукі панура, цяжка, нібы ўжо забыліпра лёгкасць ліры, што сама ўрастала пад левы локаць струнамі, як ружа ўрастаецца шыпамі ў сук алівы. Раздвоены былі яго пачуцці, бо позірк, як сабака, бег наперад, вяртаўся і, спыніўшыся, чакаў на бліжнім павароце ўзбоч дарогі,а слых і нюх ад следу адставалі,і часам падавалася яму, як быццам чуе крокі тых дваіх, што мерна недзе там за ім ступалі.I цішыня.Хіба што шоргат крокаў, шум ветру за плячыма, шалахценнеплашча. «Ідуць»,— казаў ён сам сабе,каб чуць, як нікне, аціхае голас.А тыя двое ўсё ідуць, хоць, праўда, зусім павольна і няспешна.Калі б адважыўся ён азірнуцца(а гэтым ён разбурыў бы прыгоду, якой цяпер адданы), ён бы ўгледзеў, што моўчкі следуюць абое:бог вестак і вандровак — ён ідзе,над светлымі вачыма цень ад шапкі,і роўна тукае аб дол дарожны посах, і на сандалях крылечкі трымцяць,— а леваю рукой вядзе яе.Яе, каханую ўсім сэрцам, лірааплакала за плакальшчыц усіх,і з плачу гэтага явіўся свет:лугі, палеткі, рэкі, лес і горы, дарогі, сцежкі, жыўнасць і паветра,і ў свеце цемрадзі зноў ззяла сонца, і неба зорыла наўсцяж слязьмі — Каханая...I вось ужо яна йдзе поплеч з богам,хоць рухі скоўваў доўгі белы саван,— цярплівая, пяшчотна-трапяткая,забытая ў сабе, як пры надзеі,не думала пра мужа, што ішоўнаперадзе, не думала пра шлях,які вядзе яе ў жыццё зямное.Замкнулася ў сабе:заглыбленая ў смерць сваю,ў жыццё паверыць не магла.Як плод на дрэве слодыччу і змрокам,была напоўнена сваёю смерцю,такою новай, што й не зразумець.У новай цноце незямной яна нявінная была, і нібы кветка вячэрняя, цвіла тут чысціня,і рукі ўжо адвыклі ад любоўных крананняў мужа, так што пават богабясконца далікатны, лёгкі дотык, як блізкасць, груба зневажаў.Яна ўжо не была бялявая жанчына, калісь апетая ў чароўных песнях, не востраў водару на шлюбным ложку, і больш не ўласнасць гэтага мужчыны......................................Расплеценая, што каса тугая, пралітая, нібы залётны дожджык, зямлі адданая без сіл жыццёвых.I коранем яна ўжо стала.Калі раптоўнаспыніў яе і ў роспачы прамовіў бог словы горкія:«Ён азірнуўся»,—яна спыталася няўцямна:«Хто?»Далёка там, дзе цьміўся светлай плямай да сонца выхад з царства мёртвых, нехта стаяў паныла, і яго аблічча не апазнаць было.Стаяў і бачыў,як на пабляклым пыле той дарогі журботназоры бог і пасланец бязгучна павярнуўся і пайшоў за постаццю ў свет цемрадзі і ценяў,— ёй рухі скоўваў доўгі белы саван,— цярплівая, пяшчотна-трапяткая.