Читать «Санеты Арфею» онлайн - страница 12

Райнэр Марыя Рыльке

IV Вось час, калі аслеплая краіна у люстры славы ўгледзела свой твар. Атожылак апошні, званнем цар, да ўшанавання звыклы, да фанфар, душой трымціць на троне, як трысціна, і ў той бязвольнасці несамавітай рука паўзе з пурпурных аксамітаў у вір ілюзій, голых мар. Нібыта ўдзельную грызню татары у кажухах, нацягнутых на латы, яго маўчанне слухаюць баяры, і нецярплівасцю гараць пагляды... Шаноўнай пыхі — поўныя палаты. I ўспамінаюць іншага, кашмары яго буянстваў і суровай кары, калі ён лобам іх аб мур гваздаў. I помніцца, як той, калі сядаў на гэты самы аксамітны трон,— падушкі задам падмінаў ямчэй. Бо змрочнай мерай рэчаў стаўся ён, і доўга крылася ад іх вачэй, якога ж колеру ядваб цячэ з-пад царскай рызы залатой. I думалі яны, што пышнасці такой нашчадак не ўтрымае на плячах. Бо хоць і свечкі ўсе гараць наўкола, але жамчужны бляск нібы ачах, і, як таму, былому, арэолам не асвятляе царственную голаў рубінамі абшытая парча,— ўся веліч голая глядзіцца квола... Іх памяць не патухла... Яны лісліва туляцца да трона, ды блякне, меркне царская карона, і волю царскую з’ядае ржа; памазаннік, ён верыць іх паклонам,— а ў тым халопстве ўжо крыху прымглёна нібы праблісквае лязо нажа. V Самотай ахаваны ад каварства, бяссільны цар не згіне ад нажа, ўрачыстасць прыме ў спадчыну і царства — па іх баліць пяшчотная душа. Ужо цяпер з акна сваёй святліцы ён далечы дзяржаўнае сталіцы праглядвае праз чорны змрок начны, і ў першы дзень вясны кладуцца гулка на дух бярозавы крывых завулкаў прызыўнай ютрані званы. Званы вялікія гудуць сурова — яны цары мінулага, якія з часоў татаршчыны прайшлі жывыя праз кроў і смерць, праз рэкі агнявыя, узнікшы з крыўды, з гневу паступова. I зразумеў ён, хто яны такія, што авалодалі яго душой, што і яго, манарха з божай волі, хто прагне ад людзей патолі, завуць увысь з прастольнае юдолі высакароднай мараю сваёй. I цар самотны ў грыдніцы пустой душэўна дзякуе званам за клічы, што надзяць дух яго й жывую плоць вантробнай прагай — продкаў пабароць, чыё жыццё — як росхрыст таямнічы, раскошна мгліцца з фрэскі залатой. Нібы ў парчовай тканцы серабро, ён сам сабе ў мінулых дзеях сніцца, якім наканавана паўтарыцца,— каб мудрасцю яго магло зацьміцца былых цароў дзяржаўнае дабро.