Без цябе мне так тужліва, слёзна — я плыву, як з рук жывы пясок,мне працівіцца ўжо стала позназвабнасці, што ўладна і сур’ёзнападхапіла ў свой мяне паток......час маўклівасці. Усё ў ім строга — ён не здраджваў мне і не крычаў;мой спакой, нібы спакой парога,па якім струменіцца ручай.А цяпер прадвесне ўзварушылазноў мяне, ад часу адкрышыла,ад таго, што ўжо — здабытак тла. Цёплую душу маю на мукінехта выдасць у чыесьці рукі — знаць душа не будзе, што жыла.
АДЗІНОТА
Як дождж, як мроіва, як слота, назойлівая наша адзінота.Ўстае з раўніны, з мора і з балота, згушчаецца ў нябёсах і тады ліецца з хмар, імжыць на гарады,на золку сочыцца яна, цярусіць на вуліцы маўклівыя, на целырасчаравана-млявыя, што, мусіць, знайсці не здолелі, чаго хацелі, бо ўжо, абняўшыся ў адной пасцелі, нянавісцю расплачваюцца ўпотай......I ў рэкі зноў сплывае адзінота...
PONT DU CARROUSEL
Сляпы жабрак на мосце. Ён адзін,як пагранічны слуп, стаіць забытаі без надзей на лепшае, нібытавартуе плынь азораных гадзін,што па-над ім цякуць у вышыні,— навокал тлум віруе, шум, агні...Ён тут суддзя над светам спрахла-душным, пастаўлены на ростані вякоў, ён — брама чорная ў свет мерцвякоў перад натоўпам, пышным і бяздушным.
САМОТНЫ
Як мараход, прыгнаны воляй бур, сярод тубыльцаў я — жабрак прыблудны.Іх дзень, як слуп адгаблявана-нудны, а мой — як далеч, поўная фігур.Мой свет пустэльны, воку непрывычны, як неабжыты Месяц. На Зямлі іх свет утульны і аднааблічны, ў ім словамі пачуцці абраслі.Прадметы, мною ўзятыя сюды,прымаюцца варожа, незнаёма: яны, як жэўжыкі, скакалі дома, а тут змарнелі ад нуды.
ЦАРЫ
Нізка вершаў
IУ той былінны час жылі асілкі, адвечны бор стагнаў, глухі і дзікі, і рэкі паўнаводныя цяклі; паклікалі вандроўныя калікі,— і ён устаў з нямогласці, вялікі Ілья, асілак мурамскай зямлі.Бацькі ўраблялі ляды і выжары, цягалі з расцяробаў валуны, а выйшаў сын і разбудзіў абшары, і разгарнуў аралам дзірваны.Ён сек дубы, раскідваў камянюкі, што вартавалі нерушы здаўна, і з тых камлёў дрыготліва на рукі карэнішчы спаўзалі, як гадзюкі, угледзеўшы святло пасля цямна.Расой падсілкаваўшыся, кабыла адчула моц і пруткасць у нагах і радасным іржаннем абвясціла, што верхаўцу не здрадзіць у баях. Спасціглі разам: казачная сіла іх на падзвіжніцкі пазвала шлях.I скачуць... праз вякі, як праз хвіліны (а хто сядзеў бязвольна, той спачыў), бо хто, калі і як той час лічыў, калі ў суцэльнасці ёсць свет адзіны.I ёсць сапраўдная на свеце мера, тысячагоддзе ў ім — не шлях, а крок.I пойдуць тыя ў далечы наперад, каго дачасна ўкрыў глыбокі змрок.