IIЯшчэ страшыдлы й вогненныя цмокі былі на варце вотчын гадаўя,яшчэ не вырас, не ўзмужнеў Ілья, а смельчакі ішлі ўжо ў свет шырокі з мячом і булавой на Салаўя.Агнездаваўся злыдзень той крывавы на дзевяці галінах — трох дубах: ад жудаснага свісту жухлі травы, і ад яго паганскае забавы, як пошасць, панаваў усюды страх.Вясновы досвітак аж коле ў вочы, злавесна ўсё прымоўкла да відна — ды тлумяцца навокал патарочы, і прыцішак застылы — што мана; а волаты ідуць праз гэту цемру дрыготкім поступам у глухамань,правальваюцца ў вычварную зеўрубясследна, як у багністую твань.I толькі найдужэйшыя мужчыныпрайшлі жывыя посвіст салаўіны, што з горла-жарала па ўсёй зямлі шугаў і ледзяніў душу. Ішлі яны ў лясы, сталеючы памалу, насустрач красавіцкаму прагалу вясны, цяпла... Яны перамаглі жывёльны страх і вось ужо на ўзлессі пабудавалі гарады і весі і знішчылі свой страх, сваю хімеру.I давялося ўжо лясному зверу самому ратавацца ад аблогі:пакінуць лежні, норы і бярлогі,скарыць свой нораў і прасіць даверу, заступніцтва і шчырай дапамогі — і пакланіцца чалавеку ў ногі.IIIЧасцей і часцей прыбліжэнцы цара карміліся крошывам з дзікіх чутак, а чуткі былі пра Яго, ўладара...Аблашчанцы ўпрочкі беглі з двара...Жанчыны шапталіся... ў кожны закутак ён моўчкі заглядваў, напружана слухаў, і чулася часам пужліваму вухуто слова жахлівае «нож», то «атрута»...Ні скрыняў ля сцен, ні ўслонаў; панура туліліся цені забойцаў да мура, з сябе чарнарызнікаў выдаючы.У вусцішнай моўчы адно не ўсачы злавеснага зірку ці рыпу маснічын,адно не ўцікуй асцярог таямнічых,не сцісні злавесна цяжкога жазла —і смерць... Ды трошкі яшчэ берагла парчовая рыза (пад ёй кіпцюрамі старэчае цела драў холад кудлаты).Каму можна верыць? Калі з-за вугла накінецца страх, прапахлы мурамі, што гоніць яго праз глухія палаты, праз строй ненавісны баяраў паганых, у морак захутаных, недапытаных,праз рукі абвіслыя... адна з якіх...—I ён на бягу часам вырве з іх маўклівага строю якогась манаха, і люта пад ногі сабе шпурпе... Задумліва прывід стыне ў акне:Хто сёння за ката? Каго прыме плаха? Хто сам я? Хто ён? Што ён мне?..