Поўны творчых пакутаў, у полымі дзікімНевыцерпнага болю, з паглядам вар’яцкім,Я хацеў у калос адзін скласці дзівацкіМаёй бессані вобразы, фарбы і зыкі.I на поце маім збудаваў небывалыХрам, які прыгнятаў сваёй веліччу хмурай,А знутры цыклапічныя высек скульптурыЗ мармуровых адломкаў разца майго шалам.Справы ўсе напісаў пэндзлем сноў на сцяне я.Там мой боль у агоніі барваў яснее,А з арганаў мой спеў цёмны льецца журліва.Ды не можа ніхто зразумець гэтых дзіваў,Я ж раскрыць іхні сэнс таямнічы не ўмею:Творца, мовы душы сваёй не разумею!1901
ЦАР
Сярод золата, кветак і бляску глазуры,У раскошнай і тонкай усходняй саеце,Я — паганец — уладца магутнейшы ў свецеСпачываю ў палацы на тыгравай шкуры.П’ю з гранёнага кубка ў аздобе з агатаў,П’ю за моц сваю — хай яна вечна трывае!Адзін рух мой лянівы — і свет замірае!Мае дні — бесклапотнае, вечнае свята!Няма ў свеце той рэчы, якой бы я прагнуў.Маю ўсё... Ёсць, гавораць, дзесь людзі, што ў багнеСмутку тонуць... Склікайце ў палац іх, рабы!Стаць шчаслівым павінен галетнік любы!Дам ім золата, лепшыя віны, каберцыI маё неабсяжнае, добрае сэрца!1901
ВОСЕНЬСКІ ДОЖДЖ
Аб шыбы дождж звоніць, дождж звоніць маркотны,Кастрычніцкі дождж, аднастайны, нязводны,Б’юць кроплі няспынна ў аслеплыя вокны...Шкло плача і енчыць... а шыбы ў мгле мокнуць,I сочыцца прыцемак шары дрымотна...Аб шыбы дождж звоніць, дождж звоніць маркотны...Цямравым змярканнем дарэмна я марыў,Што сонца на момант прагляне праз хмары...Сплылі мае мроі ў абсяг папялісты,Пустынны, бязмежны, халодны, імглісты...Адзетыя ў чорнае зрэб’е журботы,Шукаюць сваім дамавінам самоты,Іх твары пакрыты, бы ценем, нудою...Праз дождж яны сумнай паўзуць чарадоюУ далеч, дзе лёс іх чакае жабрачы,А ў вочы ім слёзы б’юць... Роспач там плача.Аб шыбы дождж звоніць, дождж звоніць маркотны,Кастрычніцкі дождж, аднастайны, нязводны,Б’юць кроплі няспынна ў аслеплыя вокны...Шкло плача і енчыць... а шыбы ў мгле мокнуць,I сочыцца прыцемак шары дрымотна...Аб шыбы дождж звоніць, дождж звоніць маркотны...Хтось кінуў мяне сёння ў дзень гэты слотны...Хто? Не зразумець... Хтось сыходзіць, самотны...Памёр хтось... Хто? Не адказаць на пытанне...Хтось блізкі... Быў я на якімсь пахаванні...Так... Шчасце ішло, ды злякалася змроку.Хацеў хтось мяне пакахаць — за паўкрокаСканаў, калі ўбачыў, што марна імкнеццаУ сэрцы ачахлым раскласці цяпельца...Жабрак прасіў міласць — памёр ад нястачы...Дзесь дом разам з дзецьмі згарэў... Людзі плачуць...Аб шыбы дождж звоніць, дождж звоніць маркотны,Кастрычніцкі дождж, аднастайны, нязводны,Б’юць кроплі няспынна ў аслеплыя вокны...Шкло плача і енчыць, а шыбы ў мгле мокнуць,I сочыцца прыцемак шары дрымотна...Аб шыбы дождж звоніць, дождж звоніць маркотны...Праз сад ішоў д’ябал у смутку пякельнымI сад мой зрабіў камяністай пустэльняй...Ішоў ён, панура унурыўшы голаў,I попелам кветкі прысыпаў наўкола,Кілімы травы пазакідваў каменнем,Трывогі і жаху пасеяў насенне...Аж, спуджаны справай сваёй, лёг цяжарам,Свінцовым, на тых скамянелых абшарах,I тварам у дол, каб не чуў і не бачыўНіхто, ён слязьмі вогняпырскімі плача.Аб шыбы дождж звоніць, дождж звоніць маркотны,Кастрычніцкі дождж, аднастайны, нязводны,Б’юць кроплі няспынна ў аслеплыя вокны...Шкло плача і енчыць... а шыбы ў мгле мокнуць,I сочыцца прыцемак шары дрымотна...Аб шыбы дождж звоніць, дождж звоніць маркотны...1903