Усе суздромМне адкрыты апоўначы спраты... Блакітным сномМайго парку яснеюць прысады... За цёмны стволСтала ціша і там застыла, I вочы ў долАпусціла, і слых навастрыла... Вунь напрасцякСмерць спяшае, каб не спазніцца... Пахне мярцвяк...Каса з кузні, новая, льсніцца... У шатах дрэўГрае хтосьці аслеплы ад плачу... Сёння памрэ...Бо ўжо лепшае спеў даастачы... Птах у травеСваю матку ніяк не знойдзе... Дарма заве...Больш ні слова аб той прыгодзе... Знаю, што сніцьЛес, бо час начны, цудаў поўны, Даўно глядзіцьНа мяне ясным вокам поўні. Даўным-даўноГлухамань мяне цішай суроча... Пакуль не відноПакахалі мяне чары ночы... Ноч пакрысеСыпле ўглыб мне прызнанняў дукаты... Адкрыты ўсеМне апоўначы дзіўныя спраты...1903
ПРЫЙСЦЕ
Ліповым кветам, ліповым лісцемПарог ўвабраў я на тваё прыйсце.Віном заставіў, нібы на свята,Свой стол, каб госцю прыняць у хату.Кілімам ложак заслаў адранняНа тваё прыйсце, на прывітанне.Мае абдымкі, мае цалункіТабе хаваю, як падарункі.Пасля разлукі, што сушыць, нудзіць,На дзень сустрэчы... якой не будзе.1905
ЕНК ВЫКЛЯТЫХ ЗАВУЛКАЎ
О Божа! Марна ўсё, усё навокал,Як літасць, што лье слёзы над бяднотай,А думка шкандыбае ў шчытным змроку,Нібы сабака, выгнаны на слоту.Гаротны вечар, ранак невясёлы,І да пакутаў сэрцы ўсе глухія,Як да малітваў жабракоў касцёлы...На вусны мае, Божа, глянь сухія!Зноў восень крочыць па глухіх завулкахЗ нудліваю, як боль зубны, тугою,Як хлеб жабрацкі з вотруб’я ці мулкіВалун той у журбы пад галавою...I дрэнна ўсё на гэтым млосным свеце...Без сну і без надзей ляжу, аглухлы,I боль, як стрэмка, хворы дух вярэдзіць,І сплюшчыць не магу павек апухлых.Згалелых дрэў я чую енк бясконцы,I думкі мае сумныя, бы слота,Бы прыгарад, дзе не бывае сонца...Ідзі, о Божа, за маёй журботай...Сабакам вые сэрца!.. Хрысце любы!Скуль моцы ўзяць?.. Зірні на люд мізэрны!Брыда і зайздрасць, быццам рак, іх губіць —Ах, і нікога — з сэрцам чыстым, верным!Ты, Божа! Нэндзы брыдкія напоіНе паднасі рабам Тваім! УкленчацьАд голаду мацней, калі ў спакоіПакінеш іх — няхай іх роспач лечыць!Спазмы пажады грубай людцаў надзяцьІ гоняць у прытон з распуснай дзеўкай!Карчомная нара, бы тая свацця,Заваблівае іх віном і спеўкай!Вунь у рыштоку вуліцы бязлюднайБадзяга спіць... У твар зірні, о Божа!Нічога там, апроч пажады бруднай,Як надпіс з брыдкіх слоў на агароджы!Каханне зганьбаванае адпомсціцьНе можа ўжо таму, хто стаў здабычайХваробы, што яму паточыць косці,У брацтва ночы і нажа залічыць!I сядзе ён за краты напаследак!Шпіталь у лепшым разе ці прытулак!Такі канчатак безнадзейных кветак,Якія песціць выкляты завулак...Звыродлівы падкідыш ля парога —Гэта таксама пчолка з Тваёй борці:Няшчасны ідыёт, дзіцятка ўбогайI п'яніцы, зачаты на ашмоцці!За ўсіх падонкаў, клятых і мярзотных,Знянацку кулаком абразы бітых,Няхай гучыць жахліва і маркотнаМая малітва грубая, бы крыўда!1905