Сотні змораных наймітак-ткалляў нядрэмнаМне тканіну на плашч пурпуровую ткуць,Сотні сумных, худых кавалёў пад’ярэмныхЗалатую карону мне ў лёхах куюць.Я, кароль, быў паранены ў бойцы няроўнай,Калі выйшаў, без зброі, за вас пад удар...I за гэта каленямі вы перад тронамЯмку выцерлі: бо незагойны мой шнар.Боль на твары маім... Рану плашч засланяе...Усміхаюся, толькі калі не відноТым, хто ніцма ляжыць... I ніхто з вас не знаеПра спахоўнае дзіўнае дзіва адно...Немагчыма займець сабе большай пашаны!Вас жа плашч і карона чаруюць здаўна...Калі б плашч расхінуў і адкрыў сваю рану — Вы ўскіпелі б: даўно зажыла ўжо яна!1905
ПРА ДОБРУЮ НОЧ
А тых, хто ў сэрцы чуласць песціць,Душою кветкі рассявае,А тых, хто ў сэрцы чуласць песціць,Ноч пад сваё крыло схавае.Ноч, што да споведзі схіляе,Занурылася ў глыб нябёсаў...Ноч, што да споведзі схіляе,Срабрыстым зоркам чэша косы...На росны дол кладуцца ценіДрэў, ззяннем месяца ўвабраных...Ад дрэў на дол кладуцца цені,Нібы ад сненняў срэбратканых...Спагадным пацалункам змрокуНоч жальбам слёзы выцірае...Спагадным пацалункам змрокуСнам цёмным вочы раскрывае...I столькі злагады ў паглядзе(Нясі цяжар свой прэч, о гора!)...I столькі злагады ў паглядзе,Нібы ва ўсмешцы цяжкахворай...На срэбравейным твары ночыСні шчасце зорак... Без трывогі...На срэбравейным твары ночыАдпачываюць рукі Бога...1905