Імжака з ранку і да ночыПлюскоча мерна і хлюпоча,Бесперапынна, манатонна,Бы енк калікі перадсконны.Наўколле абляпілі хмарыВільготнай каламуццю шарай...Імжыць, хлюпоча дождж санлівы,Сцяжэлы, моташны, лянівы...Над шэраю вадою бруднай,Разлітай па зямлі бязлюднай,Сядзіць рахіт-нячысцік брыдкі,Прамоклы да астатняй ніткі.Свой велізарны, зжоўклы голаўНа грудзі звесіў, невясёлы,Блукае соннымі вачымаПа каламутным дне лагчыны,I, ад макрэчы асавелы,Б’е па вадзе рукой схуднелай,I пырскі ў лужыне ўзбівае,А нудны дождж сваё спявае.Шрот кропляў сыпецца няхоццюУ вочы багны на балоце,Сцякае па счарнелым плоце...Аб дах стукоча без сканчэнняІ сее навакол стамленнеI непрытомнае здранцвенне...Няспынны дождж без перабоюШуміць, дудніць над галавою,Дзесь вобліз хлюпае па слоце...Пра штосьці мрою я ў дрымоце...На беразе раўніны воднай,Здранцвелай ад імжы нязводнай,Думка ўсё кволей, непрытомней...Ляцяць дажджынкі на чало мне...Нячысцік ўсеўся нада мною,У твар мне тыча мазгаўнёю,На дне вачэй нечалавечыхЗласлівы свеціцца агеньчык.Набраклы тхлінай багны, ў вочыГлядзіць з усмешкай патарочы,I з бессэнсоўнасцю вар’ятаУ хворы голаў мне зацятаБ'е зжоўклай, высахлай далоннюУ тахт дажджу, што мерна звоніцьУ лужынах краплістым шротамМелодыю апрыкрай слоты.1901