Читать «Высокія дрэвы» онлайн - страница 33

Леапольд Стаф

КРЫЎДА

Мой мудры сабака Пражыў сваё кароткае жыццё, Не ведаючы нават, Што свет — загадка. 1958

ЗДАРЭННЕ

Я раззлаваўся не на жарты, Парваў лісток і ў печку кінуў, Бо не даваўся верш упарты — I ў чорным дыме ён загінуў. Калі ж мяне скавала проза, З чарніліцы, бы з чорнай вазы, Паўстала раптам тубероза. Так і ў жыцці бывае часам. 1958

***

Правёўшы ўсіх сяброў, застаўся Адзін з майго я пакалення, Я бачыў, і як свет змяняўся, I сам, як свет, спазнаў змяненне. Любіў людзей, любіў прыроду, Глядзеў у прышласць ясным вокам, Як святасць, шанаваў свабоду, Спакрэвіч ветру і аблокаў. Мяне не вабіў помнік слынны, Грай зычных труб і гучных «брава». Пусты пакой я вам пакіну I ціхую скупую славу. 1958

Зноскі

1

Датаванне вершаў у кнізе адпавядае часу іх надрукавання ў пажыццёвых зборніках вершаў паэта. (Заўв. пер.)