Не пух лебядзіны, мімоза, Крыло матылька, бляск лазуры, А сполах, трывога, пагроза,Штохвілі пярун — пуга буры:На небе біблейскія хмары, Зямлю спусташае халера,I сполах мне ў голаў ударыў, Як бог невідочны Гамера.О свеце, разбіты хваробай,Разбоем, хлуснёю, абразай,Ты дзіўна ў сабе увасобіўШаленства і боскасць адразу.То попел мы сыплем на голаў,То ў небе купаемся сінім!Я бачыў на рынку анёлаўІ ў тлуме адзін, бы ў пустыні.1946
НАД СВЕТАМ...
Над светам змрок павіс і болем сэрца нудзіць. Ах, праца больш не вабіць чалавека,Жыццё больш не жыццё, і людзі ўжо не людзі,I толькі гноем гной застаўся, а здзек — здзекам.Над прорвай прорва паўстае і ў прорве гіне. Няма ні хлеба, ні кахання, ні надзеі.Ніхто жытла сабе не знойдзе між руінаў.На падліне і на граху рабак сыцее.Не знішчаць пошасці ні меч, ні дождж агністы, Ды хоць усё ў смяротным курчы захлынецца: Пакутны чалавек ўва мне святым і чыстым,Дзеля збавення свету, застанецца.1946
ПРЫ ДУМЦЫ...
Пры думцы аб злачынствах дзікай зграі, Аб здзеках і разгуле хеўры лютай Мярцвее сэрца, боль глухі знікае,На дне душы адно шарэе: смутак.О, смутак, хоць падбітым куляй птахамЛяжыш ты нерухома, шэры, ціхі,Ты вееш Дантавага кола жахам,Ты мог бы жудаснай зрабіцца кнігай.1946
НАД ЗМРОЧНЫМ СВЕТАМ НОЧ I ЦІША
Над змрочным светам ноч і ціша,Хоць блізка, ды чужая сэрцу!У змроку немы страх блукае I прымхі, бы вястункі смерці.Багі, шайтаны і кентаўрыСпраўляюць шабас катавання.У сцішны цуд светабудовы Гляджу з адчаем і зляканнем.Пад неабсяжнасцю нябёсаўЗямля — у розруху сірочым.Той не блюзнерыць з нас, хто бачыўНябеснае святло аднойчы.О, міласэрнасць! Бліскавіца!Прамень, што рэжа змрок зацьмення!Датуль цябе я буду клікаць,Пакуль не выб’еш слёз з камення.Нават калі ў сутонні вечным Павінен я без сну і хлеба Чакаць, звярнуўшы твар да зоркі, Што не ўсплыве ніколі ў небе.1946
ПЕРШЫ ШПАЦЫР
Жонцы
Мы будзем зноўку жыць у нашым доме, Мы будзем зноў хадзіць па нашых сходах. Ніхто пра тое не сказаў нікому,I толькі вецер шэпча па гародах.Ты не глядзі на страшныя руіны.Не плач. Не трэба боль у сэрцы песціць. Жывём мы, хоць няраз маглі загінуць.Дык выйдзем жа з развалін на прадмесце.Мінем трамваяў ціхія прыстанкі...Жанчына, прыхінуўшыся ад стомы Да брамы, прапануе абаранкі...Мы будзем зноўку жыць у нашым доме.Вітрыны голыя. Замок на краме.Жыццё хіба што знікла ў антыподах. Сляпы жабрак гандлюе грабянцамі...Мы будзем зноў хадзіць па нашых сходах.Дрыжыш ад сцюжы. Дык захутай шалік. Без рук, без ног, у шынялях падзёртых Сядзяць калекі-хлопцы ля шпіталя.Вунь зелянее рунь за местам мёртвым.Хлапчук на тратуары ля штыкетаў, Нагнуўшыся, ў каменьчыкі гуляе,Пыл выбівае з лахманоў кабета,I певень на падворышчы спявае.Пад мурам дрэмле кот. На ўскрайку вулкі Прахожыя вядуць пра штось гаворку... Зноў з’явяцца у хлебнай крамцы булкі, Забразгацяць даёнкі на падворках.Мінуць, як сон жахлівы, дні разгрому,Забудзем мы пра раны і пра шкоды...Мы будзем зноўку жыць у нашым доме,Мы будзем зноў хадзіць па нашых сходах.1946