Хто той дзівачны незнаёмы,Хто прымхамі мяне суроча,Раскідвае, бы сноп саломы,I зноў у сноп збірае клочча.Душу маю, як шашаль, точыць,I цела паліць ліхаманкай,I не дае спачыну ноччу,Аднак бадзёрасць дорыць ранкам.I ўзрадаваць усмешкай можа На змярку, калі я ў адчаі,I дзеліць шлях, як раздарожжа,I берагі, як мост, злучае.1946
ЗМЯРКАННЕ
Людзі з поля ідуць, брэх напоўніў мястэчка, Між халупаў, як злодзеі, шастаюць цені, Быццам шабля сталёвая, свеціцца рэчка,I на сэрца з сутоннем кладзецца сумненне.Тупацяць пасля працы валы цяжкім крокам, Пруць авечкі гурмой, як лавіна трывогі, Толькі дуб, напалову адсечаны змрокам, Кронай вогненнай моцна шчэ верыць у Бога.1946
Б. Л.
Узняць цяжкія рукі для малітвыНядоўга, бо гаротны бляск змярканняНе пакідае нам надзей назаўтра.Ляжыць на раздарожжы збан разбіты,З якога сочыцца каштоўны трунак,Аднак нідзе ніводных прагных вуснаў.Сціхае спеў нямы. Віюцца ў змрокуПавеўных валасоў даўгія пасмы.1946
У СТАРЫМ САДЗЕ
Сад, мурава і дрэвы,Тут, як за райскай брамай,Жыло маё юнацтва I шчасце гэтаксама.Я ўслухваюся ў шолах Дрэў, смуткам ахінутых.З тых дзён няма нічога,I толькі я стаю тут.Жыццё маё завяла I адышло ў край ценю. Шмат што адкрасавала,Ды тое свет не зменіць.Душа глядзіць навокалАсалавелым вокам,Бы месяц, які ў небе Забыла ноч няўрокам.1946
НІКА З САМАФРАКІІ
У павеўным убранні тваім чую зыкі Лёту шпаркага — не перагоніць ніякі Птах цябе, о багіня магутная Ніка,У спрадвечным парыве тваім з Самафракіі!Несучы лісце лаўра і славы, палошча Паднябесны блакіт твае дужыя крылы.Слава не для мяне. Тым я толькі зайздрошчу,Для каго галаву ты ў падзенні скрышыла.1946