Ты, хто зваўся маім іменем,Падобны да мяне, як адбітак у вадзе,Не наведваў мянеПраз доўгія гады.Сёння на змярканні стукаешся ў мае дзверы,Поўны роспачы ад паражэння розуму і веры,Каб прасіць у мяне дапамогі й рады.Што табе адкажу?Не патонеш у хвалях,Па якой ступалі ступні,Намазаныя вонным алеем.I не заблудзіш у дарозе,Па якой цябе вядзеПрабітая цвіком рука.1936
ФАНТАН
Фантан — лілея водная,Прыгожая, але бясплодная.I квецень, з выгляду жывая,Ніякіх водараў не мае.Фантан шкляным крылом трапеча,Прыкованым навечна.За ветрам хіліцца з падножжа,Ды матылька дагнаць не можа.Крыло, лілея і фантан:Падман ці не падман.Вясёлкавая пырска —Для тройцы ўсёй калыска.1936
НАД СТАЎКОМ
Ціхмень на гладзі рэчкі спячайБлакіціцца люстэркам гладкім.Ставок ад бляску стаў нябачны:Аслеп даўно. I анігадкі.I раптам лопаецца шыбаВады ва ўсплёску бліскавічным.З глыбіняў сіганула рыба:Уласнага маўчання клічнік.1936
НА ЗОЛКУ
Напоўнены бляшаным плачам Дажджу, што ў дах дудніў бясконца,Аслеп я, бы пугач няйначай,I ў сне баюся дня — без сонца.Пракіслая іржою слота Пад сцёкам балбатлівай рыны Сваім апрыкрым анекдотам Зямлю катуе без супыну.Тут, дзе дранцвее бляск і колер,Дрыжыць світанак печкай зімнай,І ў сэрца ляк трывожна коле,Што ў неруш сну гадзіннік грымне.О, горкі час, о,час нязрадны,Час абуджэння слотным раннем,Калі бушуе прымус здрадна,Бы ўлетку рэчка ў Закапанэ.1936
OTIUM
У нядзелю апоўдні ўсе фартэпіяныГраюць так, што пакойчык мой робіцца бубнам.Адусюль паасобку грымяць і сукупна.Стол з падлогаю скача. Мур хістаецца п’яны.Ад «Малітвы дзяўчыны» да «Рапсодыі» Ліста Спазмы фіярытурак натужна скавычуць. Лямпу-бомбу хапаю рукой тэрарыста,Але шнур яе гасіць парыў ваяўнічы.Раптам джаз какафоніяй пекла шыбае,I ўжо сам я, бы д’ябал, танцую з мурынам,I цыганка, калі я прытомнасць губляю,Ашалела калоціць мне ў лоб тамбурынам.1936
ШУКАЛЬНІК
Адвячоркам, калі з бляскам першых ліхтарняў Шпагі промняў скрыжоўвае нізкае сонца,Паўз сталы, што стаяць каля мура кавярні, Бледны сунецца цень з ліхтаром на аборцы.У скамячаны брыль і ашмоцце адзеты,Ён далёкім здаецца вачам нават зблізу,Недарэчным на фоне зары сілуэтам,З чалавека няўдалым, пляскатым эскізам.Ды не здань і не дух ён, хоць прывідны звонку. На нагу прыпадаючы, з гэткім імпэтам Часам ён папраўляе штаны на пастронку,Бы рыдаў ці рукамі размахваў над светам.Кій з цвіком на канцы у руцэ ён трымае,Пад сталы ім уважліва меціць, з-пад вока,I раз-пораз зямлю вастрыём працінае,Як святы Юры дзідай пякельнага цмока.Ён пільнуе, выглядвае штосьці з увагай.Што ж шукае мраяр гэты або істэрык,Дыяген ці Калумб у абліччы тулягі?Неадкрытых Сезамаў? Нязнаных Амерык?Гэты ў зрэб’е спавіты жабрак ці філосаф,Абыходзячы вулкі мястэчка старанна,Сваім кіем збірае бычкі папяросаў,Быццам рэшткі пагаслых, пігмейскіх вулканаў.Але верыць: аслепіць калі-небудзь бляскам I яго... Нездарма, быццам у ліхаманцы,У вачах зіхацяць фанатычныя яскі,I не можа дрыготку суняць ён у пальцах.Срэбнік блісне? Дукат? Скарб! Шчаслівая доля! Ды, на жаль, хто ж не знае пра чорную здраду? Гэта ад дарагіх цыгарэт бандэроля Або танны ашмётак фальгі з шакаладу.1936