Ён у будзень працуе на сонцы і ветрыЗ нівелірам, рулеткаю, рэйкай і шпуляй,А ў нядзелю крухмальную носіць кашулю,Кацялок, і насоўку на сэрцы, і гетры.Ды, ашчадны, кіно паглядзець ён не можа,Абміне ў луна-парку за мілю арэлі,На ільве не пракоціцца на каруселі,Для яго ўсе такія забаўкі — раскоша.Ён не з тых, хто шукае для сэрца каханку,I разгульнай кампаніі ён унікае;Вось хіба што ў ларку рызыкне выпіць шклянкуМінералкі, што смак нагі потнае мае.1932
***
Дахі! Вы сузіраеце вулкі ў пагардзе I натоўп віражлівы, нахабна-прадажны,Я гляджу на вас цераз акно на мансардзе I, як вы, адчуваю сябе недасяжным.I няхай не дайсці мне да вечнага Рыма — Цэгла комінаў вашых, затканая хісткім I размытым, на паціне захаду, дымам, Майму сэрцу здаецца Палацінам рымскім.1932
ВОСЕНЬСКІ ЗАХАД
Наступнае, бы сад зачараваны,Мінулае, бы цяжкі кош з пладамі.Дыван з лісця апалага сатканы,Гронкі агню, павіслыя махрамі.Змерк замест дум прадзе матыў шматфарбны,Нібы маленства, рассявае цуды.Няма ні згадак, ні ілюзій марных.I праўда ўсё. Усё ва ўсім паўсюдна.Сок пурпуровы гронку распірае,Віном адборным льецца ў дні кахання.Было ўсё пекна сёння. Хай сплываюцьРуда-чырвоныя лясы змяркання.1936
У ДАРОЗЕ
Незадаволенасць, як пульс планеты,Змен ува мне шукае штохвіліны.З дарожным кіем ідучы гасцінцам,Я б’ю былыя дні, бы посуд з гліны.Я абмінаю звабныя крыніцы I полым вечнай смагі раздзімаю.Я чую, што павінен кімсьці стацца:Так Богу хочацца. А кім? Не знаю.Я сябра ўсім, хто ў міражы не верыць,Якімі сонца нас удзень суроча.Дзень хутка праміне. Сава Мінервы Свой лёт распачынае толькі ўночы.1936
СПРЭЧНАСЦЬ
Дзікай выспы краса, трыумфальнае мора,Львы пустэльні, дубровы ля млечнай дарогі,Шапкі лёду, вулканы, паўночныя зоры I героі, святыя, паэты, паўбогі.А пры цудах тых, бачных і духу, і воку,Свет звырюдлівы, поўны брыды і агіды,Здохлы кот, што згнівае ў смярдзючым рыштоку,I галеча, што б’е ў катуху сваім гніды.Я прымаю жах існага з подзівам звыклым —Ні муры, ні нягоды яго не астудзяць,Слаўлю зоркі й суглінак, да ступняў прыліплы,Бо штодзённасць, як боскасць, той самы страх будзіць.1936