Галава, званіца крышталёвых думак У забрале валасоўЗ яснага золата або чорнае сталі!Шырокія нябёсы скляпеністага чала,На якім вісіць арол брывоў!Вочы, горныя паўлінавыя азёры,У якіх купаецца голае боства сноў!Нос, двухкрылае стырно нюху,Сляпы, а чуйны да сфінксавага дыхання! Вушы, завілыя лабірынты,Дзе ніколі не заблудзіць німфа Рэха!Вусны, двухлістая ружа,Складзеная з трыццаці дзвюх жамчужынаў,Якая вее водарам кахання,Мёдам мудрасці I перунамі навальніцы!Барада, прыступка першая й апошняя Да пурпуровай прычасці пацалунка!Горла, крыніца смеху й спеву У стромай цясніне смяротнага хрыпення! Шыя, гнуткае, зграбнае сцябло,На якім спачывае думная кветка галавы!Плечы, што ўраўнаважваюць На шалях рук Радасць і смутак,Лісце пальмы й мячы!Грудзі, спарышы,У якіх бруіцца Вечнажывая вада дыхання!Чэрава, безабаронны шчыт Магутнага начыння й правадоў жыцця!Клубы, стрункая ліра,На якой грае песню кахання Маладосць і пажада!Сцёгны, касцельныя слупы,Што нясуць рухомую святыню цела!Калені, гнутыя спружыны скоку й бегу,Малітоўны зэдлік гонару ў абліччы вялікасці!Ступні, пяцівясловыя лодкі на плыні I падмурак трывання, моцны, як прысяга! Хвала табе, цела,Каштоўнае начынне духу,Неацэнная амфара,Якая праз усе часы й стагоддзі У зменлівай і неперарыўнай чарзе Носіць з гонарам і пакораю Пралітую на крыжы кроў I віно кахання,Душу Гектара, Платона I Пранцыска з Асыжа!1932
СОНЕЧНЫ ГАДЗІННІК
На паркавым газоне ў дождж і спёку Гадзіннік сонечны стаіць навідавоку I пахваляецца, што ён адзіны Адлічвае шчаслівыя гадзіны.Ты не хваліся, бо заслугу засціць Хвальба і не адзін ты лічыш шчасце.Навошта гэта скупасць у рахубе Шчаслівых хвіляў, нашым сэрцам любых?Апроч таго, хоць нас ты ўжо не цешыш,Недагаворанасцю прыхаванай грэшыш:Не лічыш ты і тых хвілін гарачых,Што ў цень плывуць, дзе сонца нас не бачыць.1932
НЕПРАЎДАПАДОБНАЕ МОРА
Колер гладзі марской ні на што не падобны, Да смяхотнага пекны і неверагодны:Скрозь фіялкава-цёмны, як быццам жалобны, I, аднак жа, ад радасці дзікай зіхотны.Тут знікае мяжа паміж явай і казкай,А былі б людзі тут, не паверылі б, пэўна:Хвалі цягнуць далоні, гатовыя пляскаць...Невідушчы Гамер рушыць з лютняю спеўнай.1932
МІТЫНГ
Густы натоўп, галовы і галовы,Нібы галодны цмок тысячавухі.Пляц, як заліты клеем папяровым,Дзе пры адной адна прыліплі мухі.Прамоўца на трыбуне штось тлумачыць, I, кулаком махаючы, шпурляе У іх маланкі слоў, і наастачу «Гура!» хрыпіць, нібы рыззё здзірае.Як па загаду чарадзея ўгору Ляцяць грыбы капелюшоў, і глянцамБлішчыць аголеных патыліц мора,Нібы ікра ў расчыненай бляшанцы.1932