Читать «Высокія дрэвы» онлайн - страница 13

Леапольд Стаф

Ёсць дзіўны край за сіняю затокай, Тым недасяжны, хто лятаць не можа. Ён пад павекам неба спіць як вока, Якое бачыць ззянне думкі божай. Калі ж танулі мы ў лятунках гожых, Схаваўшыся ў густым цяні ад спёкі, Пачулі ў шатах дрэў ледзь чутны пошум Пра дзіўны край: «Далёка ён! далёка!» Уночы ходзім мы над той вадою I з палатна шатры там разбіваем, Дзе вецер ловяць вербы ў нерат голля, I ўзносім наша сэрца маладое Да зор, што нашым свецяцца адчаем, I, каб далі нам крылы, ціха молім. 1908

ЗМРОК

Змрок сцішыў у душы стамлёнай        Мой смутак неўтаймоўны. Усплыў над возерам замглёным        Шчыт залацістай поўні. I, сеючы спакой між зорак,        Над галавой маёю, Ён мые свой бурштын празоры        Блакітнаю вадою. I нечакана зазіхцела        Тое, што сны хавалі: Тваё бурштынавае цела,        Халоднае, бы хвалі. 1910

ХРЫСЦЯ З-ПАД ПЛОТА

Хрысця з-пад плота! Добры дзень! Хвала і чорта справам! Цябе я ўслаўлю між людзей, Бо вартая ты славы. Вітаць мне тройчы, Бог, дазволь Цябе — і чорту свечка: Даў д’ябал смех, а Бог даў боль, I доўжыцца іх спрэчка. ...Заквітнелі лілеі і ружы кахання... Хрысця з-пад плота! Але рот Твой крывіць смех бядачы, Калі дзіцятка ты сярод Анучак брудных няньчыш, Калі спяваеш, а твой зрок Перад табой блукае I калі скача лёгкі крок I зрэб’е ў тахт гайдае. ...Зноў вясны панаванне... Хрысця з-пад плота! Ты здавён На могілках, як дома... Жагнаешся, калі б’е звон — Навошта невядома. Калі ты ходзіш басанож, Дык валасоў салому Палошча вецер, мые дождж І асвятляе громам. Хрысця з-пад плота! Ўладцаў двух Раздор хістае неба. Хоць пераможа светлы дух, Ды б’юць абодва цэпам. I покуль зоркі свецяць нам, Ніхто з іх не саступіць. Нявінная? Ды трэскі там Ляцяць, дзе дрэвы рубяць. Хрысця з-пад плота! Бог даў боль, Каб потым даць заслугу. Жыццё не мёд — на ране соль... Ды д’ябал даў кальчугу Ад крыўдаў тых, што б’юць наўпрост Баксёрскаю пальчаткай. Наканаваў Бог жорсткі лёс, А чорт зрабіў вар’яткай. Хрысця з-пад плота! Чорт нанёс Агромністую шкоду: Тужыць не можаш і ліць слёз — Не будзе ўзнагароды. А Бог жа наканоўваў ііілях, Шлях да збавення рэдкі, А ты спяваеш, быццам птах, Бязведная, як кветка. Хрысця з-пад плота! Андарак Твой згніў даўно дарэшты. Тваё рыззё цябе, аднак, Ніколькі не бянтэжыць. Хоць цёмны кут турмы, хоць роў — Смяешся бессэнсоўна I шчэрыш белы рад зубоў Між вуснаў паўнакроўных. Хрысця з-пад плота! Лотр-злыдух Табою авалодаў... Кроў не вада, а ён быў зух: Пагналі прэч з гасподы. Разгледзелі гаспадары След пешчаў — і ў канаве Ты стала спаць ад той пары На скошанай атаве. Хрысця з-пад плота! Рэдкі дзень Нясе такую ўдачу: Ты ж увайшла адразу ў цень Заслуг у лесе плачу. Той, хто збавення прагне, тут Сцярпець павінен многа. Абы не ўкленчыць ад пакут... Прызначана так Богам. Хрысця з-пад плота! Злая рэч I марныя — пракляцці. Той, хто з табою быў, збег прэч, Калі ты стала маці. Бог табе новы зычыў крыж, Каб несла ты ў няшчасці. Але ж ты пачала заміж Таго — нябёсы клясці. Хрысця з-пад плота! Але ж час Прыносіць цвет пакоры. Калі згінае ноша нас, Шукаем мы падпоры. Для большых мук была табе Разам з дзіцём нястача Пасланая, а ты ў кляцьбе У свет пайшла жабрачыць. Хрысця з-пад плота! Свенты Пан Дасведчвае ўлюбёнцаў. Сасмяглы хоча піць? Ты збан Разбі — дай лепей воцат. Калі судзілі за крадзёж: Жабрачка — значыць, крала! Ты ў гэты час найлепшы — што ж? — У знемажэнні ўпала. Хрысця з-пад плота! Увесь грэх — Ад плоці! Калі ўстала, Заскрыгатаў твой дзікі смех Нажоўкай па метале. З падзякай трэба легчы там, Дзе цябе валіць доля, Ты ж? ашалела неўпрыцям... На ўсё гасподня воля... Хрысця з-пад плота! Не да дна Ты выпіла ўсе беды. Трэба ж за голадам спаўна І сорам з ганьбай зведаць. Ты перакрэсліла шлях мук Так добра распачаты. Што сёння? Літасць з божых рук. А быць... святой магла ты. Хрысця з-пад плота! Не адзін Раз неслухам зацятым Гасподзь паможа! Хоць правін З іх кожны меў багата. Калі той грэшнік, што памёр З абжэрства, перад брамай Нябеснай стане — прыгавор Будзе яму той самы. Хрысця з-пад плота! Шкода, жаль, Што нэндзу ты зазнала, Што голад драў нутро, як сталь, А ты, аднак, не крала. Саскі тваіх грудзей пустых Ротам дзіцё хапала, Няспынна крычучы, а ты Яго не забівала. Хрысця з-пад плота! Проста так Цябе нагой з размаху Біў бліжні твой, а ты ў камяк Сціскалася ад страху. Не раз цябе пагляд апёк Чыйсь дзікі, ды ў адплату Яму ты ў непраглядны змрок Не падпаліла хату. Хрысця з-пад плота! Ты ў слязах Не адзін раз мінала Публічны дом, хоць па начах Там музыка гучала, Хоць там знайшла б ты цёплы кут, Адзенне і дастатак, Ды ты абрала холад, бруд, Каб не кахаць за плату. Хрысця з-пад плота! Я спасціг Цяпер, што ёсць нямнога Сярод жанчын такіх святых І чыстых перад Богам. I не таму, што ты жыла Па запаветах божых: Ты ні адной віны і зла Насіць ў сабе не можаш. Хрысця з-пад плота! Я празрэў! Ўсё проста да смяхоты! Цяпер я цалкам зразумеў Загадку тваёй цноты! Я здолеў яе сэнс раскрыць: У нашым свеце клятым, Каб цнотным, як ты, Хрысця, быць, Патрэбна быць вар’ятам. Хрысця з-пад плота! Як жа мне Прыйшло на думку гэта? Ксёндз жа за грэх такі кляне I грозіць апраметнай. Бо ёсць жа Бог! Бо ёсць жа Бог! А значыць, я святую Дарогу кінуў між дарог I не туды прастую. Хрысця з-пад плота! Дух твой мог Забыць пра паслушэнства Ад мук: які ж спагадны Бог, Што даў табе шаленства! Ён не схацеў цябе пазней Судзіць, што ты без меры Яго кляла (няма страшней Граху, чым быць блюзнерам). Хрысця з-пад плота! Чэсць Яму, Аднак і чорту свечка. Пей песні байструку свайму, Мілуй свайго малечу. I ўдзень, і ўноч твой смех чуцён, I вырак ёсць вышэйшы, Ды шал вышэй: табе даў ён Быць ад сябе мацнейшай!.. ... Заквітнелі лілеі і ружы кахання... ...Зноў вясны панаванне... 1910