Я даўно прадчуваў гэты цень, што жальбоюЛёг на наша каханне. Згадай, як з табоюМы ўздоўж мура ішлі, з-за якога свяцілаСваёй беллю, у квецені тонучы, віла,Апавітая пахам і цішай глыбокай.На нябёсах ружовыя гаслі аблокі,Змерк блакітны гусцеў, напаўняў нас журботай.Сталі мы каля кратаў сцямнелых варотаўI ў маўчанні занурылі нашы паглядыУ глыбокі паўзмрок таямнічага саду,У якім закаханым прызначана прасціУ абдымках пяшчоты бясхмарнае шчасце.Мы ўзіраліся ў сад, і здалося нам, быццамЁн чакаў тых, хто прагнуў у цішы забыцца,I быў спратам, якога нам так не ставала.Браму пхнула міжволі рука і... апала.На замку была брама. I ты пабляднела,Бо, відаць, як і я, у той міг зразумела:Той павалены помнік Гермеса за брамай,Што яснеў у сутонні бялюткаю плямайНа зялёным ядвабе травы, як груд снегу,—Быў пасланцам кахання і згоды, што ў бегуБраму ў сад нам хацеў расчыніць, ды не здужаў,Паваліўся ў траву, быццам сцятая ружа,I пакінуў дваіх нас, тугой ахінутых,Перад брамаю светлага шчасця — замкнутай.1908
ЦНАТЛІВЫЯ БЯРОЗЫ
Бярозы лісцяў залатоўкіСкідаюць на смарагд травы.Праз сетку голля сінім шоўкамГлядзяць нябёсы і ставы.Пагодна рана льсніць паляна.Ціхмень мілуе станы дрэў,Шамрэннем крон закалыханых.Траву ледзь-ледзь крануў павеў.Паўсюль так ціха і салодка,I дзіўна так, бы наявуТы толькі што прайшла тут лётка,Хіснуўшы сукняю траву.1908
ПРАЗ ПАРК ЮНАЦТВА...
Праз парк юнацтва першы разІду я восеньскай алеяй.Як нікне час, як нікне час.Лісцё згалелых ліп жаўцее,Ляжыць на сцежцы сіні цень,I з двух бакоў ствалы чарнеюць.На лаўцы, дзе дрыжыць прамень,Спыняецца знячэўку вока...Мы тут сядзелі у той дзень...Праходжу міма шпаркім крокам.1908