Читать «Воля на крыжы» онлайн - страница 30
Алесь Петрашкевіч
Янка Купала. Бадай што грэшны…
Ксёндз. I да свабоды нашаму народу…
Янка Купала (
Ксёндз (
Янка Купала. Даруйце, ойча…
Ксёндз. Бог даруе… I ведайце, што народ мацнейшы, чым мы, грэшныя, пра яго думаем. I такі грэх, як самагубства, зусім не быў ведамы першым хрысціянам нават у часы самых страшных ганенняў: яны былі сапраўднымі мучанікамі за веру, пра што блажэнны Аўгусцін казаў: «Яны бязмерна перавышаюць антычных герояў не толькі лікам, але і шчырасцю і бескарыслівасцю, сваёй найвялікшай дабрачыннасцю, што вынікала з любові да Бога; пераўзыходзяць і тым святым гераізмам, пад уплывам якога ўмеюць цярпліва пераносіць, ні пры якіх умовах не забіваючы сябе».
Як сабе хочаце, мой шаноўны, але я не ў стане зразумець, як мог народны Паэт і Паэт народа, што, між іншым, не адно і тое ж, у ліхую гадзіну, калі крумкачы апраметнай накінуліся на гэты народ і жывым раздзіраюць цела яго і душу, калі з вязніц і цёмных катавальняў чуваць енк і скрыгат зубоў, лепшы з нас, Пясняр народа, што тоесна айцу духоўнаму, даруйце, як гімназістка, накласці на сябе рукі.
Янка Купала. А сярод ксяндзоў бываюць міласэрныя?..
Ксёндз. Бываюць.
ЯнкаКупала. Тады пашкадуйце, а то я сапраўды вазьму дый памру…
Ксёндз. Ад сораму, спадар Іване, — калі ласка, бо сорам хоць нейкае, а пакаянне. А ад гардоты, гневу ці, яшчэ горш, страху — грэх вялікі. Грэх і найвялікшае злачынства, бо без пастараў-празорцаў, без прарокаў народ сляпы і бездапаможны…
Янка Купала. I яны пра злачынства. I вы пра злачынства…
Ксёндз. Мы і яны… Хіба не грэх ставіць побач?..
Янка Купала. Хіба я параўноўваю?..
Ксёндз. Па-першае, самагубства — грэх супраць Бога, бо жыццё дар яго і толькі ён можа адняць яго; па-другое, грэх супраць бліжніх, бо «мы многія складаем цэлае ў Хрысце», а паасобку адзін для другога члены; па-трэцяе, супраць родных, суродзічаў і дзяцей, бо тым самым прычыняецца ім страшнае гора.
Янка Купала. Хіба не ведаю, ойча…
Ксёндз. Памаўчыце, грэшны… Па-чацвёртае, супраць сябе, бо «ніхто ніколі не меў нянавісці да сваёй плоці, але корміць і грэе яе», — сказана ў Пісанні. (
Янка Купала. I тым не менш у нас так многа зараз самагубстваў…
Ксёндз. Святы касцёл смуткуе з гэтае прычыны і робіць усё магчымае, каб аблегчыць душу пакутнікаў.
Янка Купала. А хто аблегчыць душу маю і іншых там, у Котласе ці на Салаўках, калі тут не выпусцяць з цела… за Камароўскімі балотамі?..
Ксёндз. Без веры ў сваю душу і яе бессмяротнасць жыццё чалавека ненатуральнае, неверагоднае, невыноснае.
Янка Купала. Пан ксёндз апелюе да Дастаеўскага?
Ксёндз. Бо глыбока паважаю. Ён, як і айцы, лічыў, што вера ў замагільнае жыццё неадрыўная ад духу чалавечага і заўсёды схіляе яго да добрага жыцця.
Янка Купала. Вам лёгка гаварыць пра дабро і душу. А я пабываў там, дзе ўжо няма ні таго, ні другога.
Ксёндз (