Читать «Воля на крыжы» онлайн - страница 29
Алесь Петрашкевіч
Янка Купала. Цяпер ужо і заключыліся і закрыліся, ойча… А жыццё згубіла мэту… Дараваць сабе не магу, што тае начы не вытрымаў болю і застагнаў. Ці ж такога сабачага жыцця чакалі нашы людзі і сам я ад вялікай рэвалюцыі?..
Ксёндз. Яшчэ лыжачку… а ў палітыку я не ўмешваюся. Царква аддзелена ад дзяржавы, а школа і навука ад царквы. А вы, шаноўны паэта, пра людзей, сябе і рэвалюцыю думаючы, на Бога забыліся.
Янка Купала. А чаму Бог ад людзей адвярнуўся?
Ксёндз. А то вам не ведама?.. I яшчэ адну лыжачку… Бог адступіўся… Бяда, хоць і не самая вялікая, прыйсці ў адчай. Гора чалавеку — адчай у Богу. Ён выключае магчымасць выпраўлення і таму ёсць грэх супраць Святога Духа. Адчай — вынік адчужэння людзей ад Бога.
Янка Купала. Ойча, вы замест таго каб прычасціць мяне перад смерцю, якой я і цяпер хачу, бо ў хуткім будучым яе не пазбегну, адчытваеце мяне, як дзіця неразумнае. Зразумейце, шаноўны, — я разбіты, скрышаны, амаль мёртвы. I не псавалі б вы лепш гэтай кашкі…
Ксёндз (
Янка Купала. Ці ж я не ведаю пра тое, добры мой чалавек.
Ксёндз. Добры чалавек… Я яшчэ і пастар ваш духоўны, грэшны сын мой, Іване.
Янка Купала. Хіба ж я пярэчу, але і вы ўлічыце, што і ў мяне была свая паства. I прыход мой не малы. I колькі было ў мяне моцы, я зваў сваю паству да святла на роднай зямлі!
Ксёндз. Спаўна і вам будзе!..
Янка Купала (
Ксёндз. Ляжыце спакойна, Іван Дамінікавіч, а то я доктару абяцаў не хваляваць вас вельмі… А што тычыцца народа, то не магу не пагадзіцца — так, ён у бядзе і скрусе, але ж не ў адчаі, даруйце, самагубства. I наогул, мой вы даражэнькі, народ не бывае ў адчаі. I ў тым яго паратунак. Народ нельга закатаваць ці забіць, калі ён народ! Калі яму не здраджваюць павадыры! А вы, шаноўны паэта, ледзьве не здрадзілі. Вялі, вялі сляпых, а потым наважыліся і сябе асляпіць…
Янка Купала. Не стрываў прыніжэння, абразы і паклёпаў перад народам, які мне паверыў.
Ксёндз. А можа, перапалохаліся, каб народ не закрычаў і ў ваш бок: распні яго! распні! Крычаць жа іншым… ды яшчэ як гучна.
Янка Купала. Даруйце, ойча, толькі я ведаю мой народ і сваю адказнасць перад ім…
Ксёндз (