Читать «Воля на крыжы» онлайн - страница 38
Алесь Петрашкевіч
Што чутно ў нашых хлопцаў? Дзе ты быў, у якіх сваіх прыяцеляў? Шлю прывет усім, хто мяне хоць трохі памятае.
Перадаю просьбы: першае — купіць машынку для цырульні; другое — Зоі (буфетчыцы) купіць для гадзінніка металічны бранзалет; трэцяе — Пебаю (зам. дырэктара) акуляры. Ён вельмі просіць…
Шлю шчырае прывітанне. Чакаю вестак. Тэлеграфуй, калі думаеш ехаць.
Жадаю паправіцца. Уладзя».
Гучыць музыка і песня на верш Я. Купалы «А зязюлька кукавала…».
Як на свет радзіўся Янка, Як заплакаў многа-мала, — Пела маці над калыскай, А зязюлька кукавала: Ку-ку, ку-ку, кінь дакуку! Спі, саколік! Ку-ку, ку-ку! Як падрос, падняўся Янка, Як ганяць стаў ў поле стала, — На жалейцы граў дзень цэлы, А зязюлька кукавала: Ку-ку, ку-ку, кінь дакуку! Пасі статак! Ку-ку, ку-ку! Як вялікім вырас Янка, Як стаў сеяць шчыра, дбала, — За сяўбою пеў аб долі, А зязюлька кукавала: Ку-ку, ку-ку, кінь дакуку! Сей палетак! Ку-ку, ку-ку! Як ні сеяў пільна Янка, — Ўсё чагосьці не ставала: Янка сеяў — людзі жалі. А зязюлька кукавала: Ку-ку, ку-ку, кінь дакуку! Жаці будзеш! Ку-ку, ку-ку!.. Як хавалі людзі Янку, — Галасілі многа-мала: — А нашто ж памёр ты, сейбіт!.. А зязюлька кукавала: Ку-ку, ку-ку, кінь дакуку! Спі, саколік! Ку-ку, ку-ку! Заслона