Читать «Воля на крыжы» онлайн

Алесь Петрашкевіч

Алесь Петрашкевіч

Воля на крыжы

Гістарычная драма

Дзейныя асобы

Янка Купала.

Бянігна Іванаўна — яго маці.

Уладзіслава Францаўна — яго жонка.

Ганна — яго сястра.

Якуб Колас.

Усевалад Ігнатоўскі.

Сталін.

Гей.

Панамарэнка.

Рапапорт.

Бэндэ.

Стэнаграфістка.

Кузняцоў, Каваль — следчыя.

Ксёндз.

Жанчына.

Замест пралога

На фоне заслоны асвятляецца постаць Янкі Купалы. Яна нечым нагадвае помнік яму, што стаіць побач з месцам, дзе некалі стаяла яго хата.

Купала (да залы, вельмі задушэўна, з болем).

Я вам не здрадзіў, Не змяніў, Бо славіў наш савецкі будзень. Свой верш сардэчнай чысціні Ахвяраваў я родным людзям. Я не чакаў і не гадаў, Бо жыў з адкрытаю душою. Што стрэне лютая бяда, Падружыць з допытам, З турмою. Прадажных здрайцаў ліхвяры Мяне заціснулі за краты. Я прысягаю вам, сябры, Мае палі, Мае бары, — Кажу вам: я не вінаваты!

(Пасля паўзы.) То не мой верш. То «Прысяга» Міхася Чарота. Ён выкалупаў яе нечым вострым перад смерцю на сцяне камеры-адзіночкі. Напаткаў і запомніў словы паэта другі паэт-вязень Мікола Хведаровіч…

Каб не сцёрліся з памяці імёны бязвінных пакутнікаў, варта было б устаць усёй грамадою, пералічыць усіх пайменна, ушанаваць хоць хвілінаю смутку. Толькі як пералічыць, калі іх тысячы тысячаў?..

Святло паволі згасае.

Дзея першая

I

Заслона адкрываецца.

Кабінет Сталіна. Пасярэдзіне пакоя стаяць Гей і Рапапорт. Сталін моўчкі і доўга ходзіць па пакоі. Разы два нават абыходзіць вакол наведвальнікаў. А тыя, бы марыянеткі, паварочваюцца менавіта ў той бок, дзе ў пэўны момант знаходзіцца Сталін.

Сталін (распаліўшы люльку). …Страна на крутом повороте, я бы сказал, на великом переломе. А белорусы народец тихий, но себе на уме. То им одной культурной автономии в составе России вполне достаточно, то подавай республику в составе РСФСР, а то и сомоопределение вплоть до отделения. Один Жилунович чего нам стоил! Я его еще по Смоленску 18-го знал. И Манифест его хорошо помню. В нем ядовитые корешки нынешнего белорусского национал-демократизма и правого кулацкого уклонизма. Тогда в Северо-Западном крае Свердлов с Иоффе навели порядок. Теперь Гею (тыкае яму пальцам у грудзі) и Раппопорту (таксама тыкае пальцам) предстоит сделать то же самое. Товарищ Сталин хорошо знает товарища Гея по Комиссии советского контроля и направляет к белорусам в качестве первого секретаря ЦК К(б) Белоруссии. О товарище Раппопорте товарищу Сталину много хорошего рассказывал товарищ Берман — начальник главного управления лагерей и поселений, у которого он был боевым заместителем. В Белоруссии возглавит ОГПУ. Товарищ Пилляр на этой должности оказался очень мягкотелым и не бдительным… Думаю, сработаетесь.

Рапапорт (занадта гучна, шчоўкнуўшы абцасамі). Так точно, товарищ Сталин!..

Сталін. Не торопись и не шуми, дорогой. Не на плацу. ОГПУ — инструмент тонкий и острый. Не сломай и сам не обрежься… Белоруссия — не просто окраина нашей державы. Она — форпост социализма на западе страны. Она была и остается буферной, я бы сказал, санитарной территорией. Там не должно быть наших внутренних врагов и зарубежных шпионов. А их там больше, чем мы можем сегодня терпеть. (Зноў тыкае пальцам у грудзі Гею.)