Читать «Воля на крыжы» онлайн - страница 25
Алесь Петрашкевіч
Янка Купала. Самую дробязь, матуля: свабоды краю свайму, шчасця людзям яго. I каб ніякія прыблуды не здзекваліся з нас. Каб матуля і сёстры мае і ўсе суродзічы нашы не чакалі з турмаў і допытаў сваіх родных і блізкіх. Хачу, каб ліха наша мы ж самі і знішчылі. Бо надзеі на іх не было, няма дый не будзе…
Бянігна Іванаўна. Ой, сыночак, ой, Яначка, не па сабе ты супастатаў выбраў! Не той зброяй ты ўзброены, каб іх паркан прабіць! У іх жа проці твайго пёрка…
Янка Купала. У цара таксама не малая зброя была, а дзе ён сёння, той цар?..
Бянігна Іванаўна. I што з таго? Што ў нас цяпер цар лепшы?!
Янка Купала. Сапраўды…
Бянігна Іванаўна. Дык і я ж тое… (
Янка Купала. Не, матуля! Ні ў чым не каюся. Адаму Адамава, а Янку Янкава. А пахадзіўшы да іх на допыты, я ўжо нічога на баюся. А калі памру, то смерць мая іншых умацуе.
Бянігна Іванаўна. А яны цябе не заб’юць?
Янка Купала. Не, цяпер ужо не дастануць… Не паспеюць…
Бянігна Іванаўна. Ну і дзякуй Богу!..
Жанчына. Добрай раніцы вам, Іван Дамінікавіч! А гэта, відаць, мама ваша?
Янка Купала (
Жанчына. Не здзіўляйцеся, што я вас, можна сказаць, высачыла. У ДПУ вас убачыла, ну і пайшла следам. Хацела на прызбе пасядзець, пакуль паспіце, а вы, бачу, не кладзецеся…
Бянігна Іванаўна (
Жанчына. У вочы сыну вашаму паглядзець хацела. (
Янка Купала (
Жанчына. Папытацца, як гэта вы, наш гонар, сумленне народа, наш Янка Купала, на абраз якога мы цяпер молімся, як на Бога некалі, здрадзіў нам у ліхую гадзіну?!
Янка Купала (
Жанчына. А што тут не разумець? Паэт наш народны, абаронца бедных і пакрыўджаных, да Рапапорта па начах бегае і даносіць не толькі на сваіх сяброў-таварышаў, але і на людзей простых.
Бянігна Іванаўна (
Янка Купала. Сапраўды, што гэта вы?..
Жанчына. Не, гэта не я, гэта вы шпіён і даносчык! Паэт-ваўкалака! Я гляджу вам у вочы і пытаюся: як жа вы так у той самы час, як мы ратуем іншых і паміраем самі разам з імі… Ды што цяпер казаць?.. Я толькі хацела паглядзець вам у вочы перад тым, як праклясці…
Бянігна Іванаўна (
Янка Купала. Хто вы?..
Жанчына. Жанчына, маці, удава. Служба ў Рапапорта давяла майго мужа да самазабойства… А цяпер яны сваякоў і мяне цягаюць…
Янка Купала (
Жанчына. Не, у яго было іншае прозвішча.