Читать «Воля на крыжы» онлайн - страница 24
Алесь Петрашкевіч
Чаму табе кажу?.. А каму яшчэ даверышся?.. Мо хоць ты прамаўчыш. Не станеш 42-м у ліку маіх прыяцеляў і знаёмцаў, якія ці пад пыткаю, ці па добрай волі пераказалі Рапапорту мае горкія думы, ды яшчэ і прыплялі. А як не дакажу, што не вярблюд і не асёл, то зробяць мяне казлом. Ім усё роўна, каго кінуць на пагібель Малоху сусветнай рэвалюцыі.
А можа, яно так і лепш. Калі я больш не голас майго маўклівага, задушанага народа, дык тады навошта я яму?..
Жыві доўга, маўклівы сведка…
Мо і даруюць мне Бог і людзі, бо «дрындушкамі» і «савецкасцю» сваёй выкупіў я раскулачаных сясцёр і маці з дарогі ў Котлас. А мо і не даруюць, бо сапраўдным акадэмікам і членам ЦВК усё роўна ніколі не стаў бы, а паэтам народным і без іх пасведчання заўсёды быў. (
Бянігна Іванаўна (
Янка Купала. Ну ціху. Ціху, мая любая. Ціху, мая ласкавая. Усё будзе добра. Усё мінецца. Неяк уладзіцца. Не можа такое дзеяцца бясконца. I цярпець такое бясконца немагчыма. Палопаюцца некалі і яны, як тыя крывасмокі, ад крыві людской. Ды і людзі іх вякамі цярпець не будуць. Ачомаюцца, апрытомяць, усвядомяць сябе людзьмі. I ачысцяць зямлю сваю ад нячысцікаў.
Бянігна Іванаўна. Калі ж тое яшчэ будзе, Яначка?
Янка Купала. Некалі будзе.
Бянігна Іванаўна (
Янка Купала. Вось і ап’янелі ад чужых слёз і крыві.
Бянігна Іванаўна. Божачка літасцівы, як яны Акопы нашы і іншыя вёскі і хутары кулачылі! Як людцы галасілі, па зямлі поўзалі. Напрамілуй Божа прасіліся. Кляцьбою кляліся заможнымі не быць. А яны іх наганамі, ружжамі, разам з дзеткамі, нават не апранутымі, у сані кідалі. Сабакі выюць, і людзі выюць. Каровы равуць, а яны іх драцянкамі, драцянкамі. Не дай і не прывядзі… Цэрквы папалілі, касцёлы апаганілі…
Янка Купала. Ці ж я не ведаю…
Бянігна Іванаўна. А ты хоць што-небудзь робіш, каб людзі да розуму прыйшлі?
Янка Купала. Рабіў, ды, мусіць, вельмі мала…
Бянігна Іванаўна. А за што ж яны цябе цягаюць? Не злодзей жа. Не супастат. Не пан. Не князь. Не войт… А можа, яны нас за тое, што мы якая ні на ёсць, а шляхта? Ты ж на іх не падобны, можа, толькі тым, што дабрэйшы і разумнейшы… Скажы, Яначка, што яны там у цябе кожную ночачку пытаюцца? Што ім ад цябе трэба? Чым ты не прыйшоўся да савецкага двара?
Янка Купала. Не даспадобы ім тое, чаго я хачу.
Бянігна Іванаўна. Ці ж ты ўжо так многа хочаш?