Читать «Воля на крыжы» онлайн - страница 18

Алесь Петрашкевіч

Кузняцоў. Написали?!.

Янка Купала. Напісаў. (Падае аркуш.)

Кузняцоў. Давно бы так. (Праглядаючы напісанае, злосна.) Опять всё то же! Ни к какому контрреволюционному союзу не принадлежал, никакой штаб восстания не возглавлял, ничего против советской власти не замышлял… Но сборищ на своей квартире вы раньше не отрицали?!

Янка Купала. Гэтага я і цяпер не адмаўляю. У мяне многа было сяброў і знаёмцаў.

Кузняцоў. Партийных, беспартийных?..

Янка Купала. Бывалі і партыйныя і беспартыйныя.

Кузняцоў. Кто?!

Янка Купала. З партыйных — Жылуновіч, Чарот, Прышчэпаў, Баліцкі, Ульянаў, Васілевіч, Стасовіч, Шыпіла і іншыя, з беспартыйных — Некрашэвіч, Колас, Лёсік, Ластоўскі. Бывалі выпадкова і, дарэчы, вельмі рэдка па запрашэнні.

Кузняцоў. Чем занимались во время сборищ?

Янка Купала. Гулялі ў карты, у шахматы, гутарылі. Падчас майго юбілею яшчэ пілі і закусвалі. Я ніяк сабе ўцяміць не магу, каб такая звычайная з’ява, як наведванне знаёмых, у тым ліку і адказных партыйцаў, лічылася падазронай і незаконнай…

Кузняцоў. Какие разговоры велись во время таких сборов и попоек?

Янка Купала. Калі вы будзеце размаўляць такім чынам, я зноў змоўкну.

Кузняцоў. Извините и продолжайте!

Янка Купала. Тыя, хто прыходзіў, ведалі мяне, як шчыраадданага савецкай уладзе грамадзяніна. Іначай яны не заходзілі б. Гэта было ўсім і кожнаму вядома. Я не дапускаў і ў думках, што ёсць паміж імі такія, якія праследуюць антысавецкія намеры. Мажліва, што некаторыя з іх імкнуліся выкарыстаць маё імя для сваіх скрытых палітычных інтарэсаў, але я аб гэтым не ведаў і не даваў для гэтага падстаў. Я ў палітыку ніколі не ўмешваўся.

Кузняцоў. Содержание политических разговоров?..

Янка Купала. Калі і былі, то амаль цалкам па тэме аб вялікадзяржаўным шавінізме, які ўсімі сіламі імкнуўся і імкнецца тармазіць беларусізацыю, ствараючы немажлівую атмасферу для працы над культурным будаўніцтвам БССР згодна дырэктыў партыі і савецкай улады.

Кузняцоў. Спасибо хоть за это…

Янка Купала. Нічога не магу зразумець. Да гэтага часу кнігі мае з дазволу адказных палітрэдактараў друкаваліся і нічога такога заганнага ў іх не знаходзілася. Зараз жа ўсё мною напісанае з’яўляецца ледзьве не злачынным. Пісаў жа я 25 гадоў пра Беларусь не панскую, не кулацкую, а працоўную, батрацкую, клікаў да барацьбы за лепшую будучыню, за вызваленне з-пад іга капіталізму і царызму. Дык што ж здарылася, граждане следчыя? Можа, хоць вы растлумачыце недасведчанаму Купалу?!

Кузняцоў. Во-первых, гражданин Луцевич, не задавайте вопросов следствию. Во-вторых, следствие весьма сожалеет, что конструктивного диалога между нами не получается. А к литературе вашей мы еще вернемся. У нас товарищ Ковалев первоклассный специалист по вашему творчеству…

Янка Купала. Сапраўды, дыялогу не атрымалася — былі пытанні ды не было адказаў… і ўжо не будзе. Ёсць каму слухаць, ды няма каму гаварыць…

Кузняцоў. А иные из классиков, между прочим, уже не только разговорились, но и с покаяниями в печати выступили…

Янка Купала. Мне яшчэ тэкста пакаяння не падрыхтавалі…

Кузняцоў. Помолчите, гражданин Луцевич!