Читать «Воля на крыжы» онлайн - страница 16
Алесь Петрашкевіч
Купала садзіцца, а Рапапорт устае.
И ответ хотел бы услышать не от следователей, и тем более не от доносчиков, а от вас лично. (Ідзе да свайго рабочага стала, неўзаметку націскае кнопку званка.)
Адкрываюцца дзверы, з’яўляецца Стэнаграфістка.
Стэнаграфістка. Извините, Григорий Яковлевич, товарищ Сталин по прямому…
Пачуўшы імя Сталіна, Каваль не толькі папярхнуўся каваю, але і выпусціў з рук кубачак. Кузняцоў падхопліваецца і стукае яму кулаком у плечы. Устае з крэсла і збянтэжаны Купала. Рапапорт ацэньвае абстаноўку і спакойна ідзе да тэлефона, здымае трубку.
Рапапорт. Раппопорт у телефона, товарищ Сталин… Здравия желаем, товарищ Сталин! Так точно, товарищ Сталин, работаем. Пока не завершили, но скоро завершим… Взяли более ста человек, но, думаю, это далеко не все… Штаб?.. Штаб тоже нащупали… Лидера? Найдем и лидера, товарищ Сталин. И вам спасибо, товарищ Сталин… Спокойной ночи, товарищ Сталин. (Вяртаецца да стала, падае Кавалю газету.) Прочтите нам вот это, товарищ Ковалев. Хочу еще раз послушать в вашем исполнении. (Строга.) Всех прошу садиться!
Каваль (чытае). «Сацыяльная рэвалюцыя, якая разгарэлася крывавым пажарам на ўсходзе Еўропы — у Расіі, і цяпер яшчэ палае ўсё паядаючым полымем, стараецца ў сваім пабедным паходзе нішчыць усялякія нацыянальныя перагародкі і злучыць пад чырвоным знаменем усе народы ўсяго свету. Насколькі ёй гэта ўдаецца, пакажа будучыня, але пакуль што ўсе дзяржавы, апрача, разумеецца, Велікарусі, усімі сіламі стараюцца адхрысціцца ад гэтага раю. Нацыянальная рэвалюцыя, паставіўшы сабе мэтай вызваленне ўсіх нацый, быўшых у падняволлі, ідзе другімі шляхамі да вызвалення чалавека з вечных путаў няволі. Яна змагаецца за тое, каб кожны народ пастанаўляў сам аб сваёй долі і быў гаспадаром свайго краю, свайго багацця. Нацыянальная рэвалюцыя не імкнецца к аднаму богу на зямлі і не збівае ў кучу народы пад адзін сцяг… I сацыяльная, і нацыянальная рэвалюцыя мае сваіх прыхільнікаў, якія змагаюцца шчыра за свае ідэалы». (Перадае газету Рапапорту.)
Рапапорт. Ваши вещие слова, Иван Доминикович?..
Янка Купала. Мае. Але ж сказаў я гэта яшчэ тады, калі на Беларусі не было ні савецкай улады, ні АДПУ…
Рапапорт (разгортвае стары каляндар). А вот это когда вы написали? (Перадае часопіс Кавалю.) Только не мямлите, а прочитайте, как вы это умеете. Я думаю, что, составляя этот манифест, Иван Доминикович рассчитывал и на его эмоциональное воздействие…
Каваль (чытае прыгожа, натхнёна, з пэўнымі акцэнтамі на галоўным). «10 ЗАГАДАЎ ДЛЯ ПАМЯЦІ.
1. Кожны праваслаўны беларус павінен ведаць, што ён не расеец, а католік — што ён не паляк. Памятайце, што вы не проста «тутэйшыя людзі», а беларусы.
2. Не саромся, беларусе, гаманіць па-свойму — у роднай мове бацькоў і дзядоў сваіх. Шануй сваю мову, свае песні, свае казкі, звычаі і ўсё роднае — гэта спадчына дзядоў і вялікі наш скарб.
3. Богу маліцца трэба толькі па-свойму, тады вы добра зразумееце тое, што кажаце. Дзяцей вучыць трэба толькі ў роднай мове, тады навука прынясе шмат карысці.