Читать «Вечаровы кляс» онлайн - страница 259

Мыйв Бінчы

 — Менавіта дзеля такога жыцьця я народжаная, — паведаміла Лізі Даффі, грацыёзна хітнуўшы швэйцару і паднімаючыся па прыступках.

— Ня будзь сьмешнай, Лізі, — зьбянтэжыўся Біл Бурк. Ён ня вывучыў ні воднай сапраўды годнай фразы аб міжнароднай банкаўскай справе, што магла бы пасадзейнічаць яго кар'еры. Ён ведаў, яна ў ім расчаруецца.

Сям'я Гаралдзі прысутнічала ў поўным складзе, да таго ж яны запрасілі ўласных фатографаў. Ніхто не пярэчыць, калі яны зробяць фатаздымкі, якія перад сыходам будуць раздадзеныя гасьцям? Вырашана? Перш сфатаграфаваліся Лярэнца і сыньёр Гаралдзі. Потым Лярэнца і ўся сям'я Гаралдзі. Потым гэтая група з Сыньёрай і Эйданам. І нарэшце ўсе сабраліся на лесьвіцы.

Двое замкнёных сыноў тага сямейства, якіх Лапік у Дубліне вадзіў у снукерную залю, радаваліся больш ад усіх і адразу пацягнулі Лапіка глядзець іх уласны гульнявы пакой.

Прынесьлі падносы зь віном і ахаладжальнымі напоямі. Падалі піва ў высокіх, элегантных куфлях і талеркі з лусьцікамі, цесткамі і тарталеткамі.

— Можна мне сфатаграфаваць ежу? — запытала Фіёна.

— Калі ласка, калі ласка. — Жонка сыньёра Гаралдзі выглядала ўсьцешанай.

— Мая будучая сьвякруха, яна вучыць мяне кухарыць. Карцела б паказаць ёй такі выдатны стол.

— Яна добрая, la suocera … сьвякруха? — зацікавілася сыньёра Гаралдзі.

— Так, вельмі добрая. У яе былі праблемы, яна, ці разумееце, спрабавала атруціцца з-за рамана яе мужа з жонкай тага чалавека. Але зараз усё ззаду. Па сутнасьці, я паклала таму канец. Я асабіста! — Вочы Фіёны бліскацелі ад хваляваньня і віна.

— Dio mio, — Сыньёра Гаралдзі прыціснула далонь да вуснаў. Усё гэта ў Сьвятой Каталіцкай Ірляндыі!

— Я сустрэла яе пасьля спробы самагубства, — працягвала Фіёна. — Яе прывезьлі ў маю лякарню. Можна сказаць, я выцягнула яе і яна вельмі мне ўдзячная, таму яна вучыць мяне файна гатаваць.

— Файна, — прамармытала сыньёра Гаралдзі.

Падышла Лізі з пашыранымі ад захапленьня вачыма. — Che bella casa, — адзначыла яна.

— Parla bene Italiano, — добразычліва адгукнулася сыньёра Гаралдзі.

— Так, ён мне спатрэбіцца, калі Гугліема атрымае пост у міжнародным філіяле банка, цалкам магчыма, у Рыме.

— Яго сапраўды могуць паслаць у Рым?

— Мы можам вылучыць Рым, ці іншае месца, куды ён захоча, але гэта такі гожы горад, — ласкава ўхваліла Лізі.

Вызначылася прамова, усіх паклікалі да стала, Лапіка з гульнявага пакоя, Коні з маляўнічай галерэі, Бары ад машын і матацыклаў у падземным гаражы.

Пакуль яны зьбіраліся, Сыньёра кранула Эйдана за локаць. — Вы не ўяўляеце, якое ўражаньне склалі аб нас Гаралдзі. Я чула, жонка тлумачыла, што хтосьці з групы працуе ў міжнароднай мэдыцынскай службе па выратаваньні жыцьця, а Элізабэт сказала, што Гугліема вядомы банкір, які плянуе атабарыцца ў Рыме.

Эйдан усьміхнуўся. — І яны далі веры?

— Сумняваюся. Пачнем з таго, што Гугліема тройчы пытаў, ці можа ён абнаявіць чэк і які сёньня абменны курс. Гэта не магло выклікаць вялікага даверу, — усьміхнулася яна яму ў адказ. Усё што яны казалі адно аднаму, падавалася выкананым цеплыні, усьмешкі і разуменьня.