Читать «Вечаровы кляс» онлайн - страница 253

Мыйв Бінчы

— Памыляесься. — Пагардлівая ўсьмешка ізноў скрывіла яе вусны і погляд стаў вельмі, вельмі разьюшаны.

Патрабавалася тэрмінова выпраўляць сытуацыю. — Я раўнавала да цябе, але не ненавідзела. Ты дала яму ўсё, каханьне, сэкс, ляяльнасьць, поўнае разуменьне ў працы. Ён бавіў з табой вялізную частку свайго часу. Як, дзеля Бога, было мне не раўнаваць? — Ёй атрымалася вярнуць увагу Сабіны. Таму яна працягнула. — Але я не выпрабоўвала да цябе нянавісьці, дай веры.

Сабіна глядзела на яе зь цікавасьцю. — Мяркую, цябе больш уладкоўвала, каб у яго была толькі я, як сьціжма жанчын, так?

Коні разумела, тут варта быць вельмі асьцярожнай. Ад тага можа залежыць усё. Яна паглядзела на руіны, што засталіся ад твару Сабіны Кэсі, якая заўсёды кахала Гары Кейна і працягвала яго кахаць. Няўжо Сабіна, такая блізкая зь ім, ня ведала аб стуардэсе, аб гаспадыні гатэлю ў Галуэйе, аб жонцы аднаго з фундатараў? Яна кінула яшчэ адзін вывучаючы погляд на гэты твар. Колькі магчыма судзіць, Сабіна Кэсі непарушна верыць у тое, што была адзінай жанчынай у жыцьці Гары Кейна.

Коні задуменна загаварыла. — Мяркую, ты права. Зьневажальна было бы ўсьведамляць, што ён бегае за кожнай спадніцай … адылі хоць мне гэта і не падабалася … я разумела, у вас асаблівыя адносіны. Як я ўжо сказала, ён павінен быў з самога пачатку ажаніцца на табе.

Сабіна выслухала. І абмеркавала. Калі яна нарэшце сфармулявала пытаньне, яе вочы былі вузкія і цалкам вар'яцкія. — А калі ты зразумела, што я зьявілася сюды за табой і напісала тую цыдулку, чаму ты не спалохалася?

Коні дагэтуль выпрабоўвала жах. — Мяркую, мне падавалася, ты разумееш, якія бы цяжкасьці ні існавалі, або нават існуюць, ты адзіная нешта значыш у жыцьці Гары. — Сабіна досыць уважліва слухала. Коні працягнула. — І, зразумела, я пакінула свайго кшталту страхоўку, таму табе сухой з вады ня выйсьці, калі я пацярплю.

— Што ты?

— Даслала ліст свайму адвакату, загадаўшы адчыніць у выпадку маёй раптоўнай сьмерці ў Рыме або яшчэ недзе. Прыклала копію тваёй цыдулкі і паведаміла, што ў мяне ёсьць падставы падазраваць, што пагроза зыходзіць ад цябе.

Сабіна кіўнула амаль захоплена. Уцешна ўсьведамляць, што яе уражваюць слушныя доказы. Але гэтая жанчына ўсё яшчэ занадта неўраўнаважаная. Ня самы прыдатны час тлумачыць ёй, як жанчына жанчыне, што трэба прывесьці сябе ў парадак, заняцца сваёй зьнешнасьцю і ў чаканьні яго вызваленьня ўладкаваць яму кубялок ў Англіі. Пэўна ад дэтэктываў высьлізнулі немалыя грошы. Але Коні не зьбіралася ўладкоўваць асабістае жыцьцё Сабіны. У яе самой ужо ногі падкошваліся. Ёй атрымалася захаваць вытрымку і спакой перад тварам сьмяротнай небясьпекі, але невядома, на колькі яшчэ яе хопіць. Хутчэй бы ў гатэль Франкабола, адчуць сябе ў бясьпецы.

— Я не зраблю табе шкоды, — рахмана паабяцала Сабіна.

— Добра, а то табе было бы крыўдна ўвайсьці ў адны дзьверы вязьніцы дакладна калі Гары будзе выходзіць зь іншых, — зазначыла Коні так нязмушана, быццам яны абмяркоўвалі набыцьцё сувэніраў.

— Як ты прымудраесься заставацца такой нязмушанай? — уразілася Сабіна.