Читать «Бартэк пераможнік» онлайн - страница 12

Гэнрых Сенкевіч

Раптам сьціхаюць.

Тамака, ўнізе, стары вайсковы воўк, Штэйнмэц, закурвае фарфоравую люльку і з задаваленьнем заўважае:

— Ім толькі гэтае граць! Дайшлі малайцы!

Трубы граюць усё той-жа самы гымн. Другі пазнанскі полк ідзе на падмогу першаму.

У вінаградніках кіпіць штыхавы бой.

Цяпер Муза, асьпявай майго Бартэка, каб памяць аб яго справах надоўга захавалася ў патомстве. У яго сэрцы, нецярплівасьць, адчайнасьць зьлілася ў адно пачуцьцё шаленства, а калі ён пачуў гукі гымву, дык жылы ў яго напружыліся, як жалезныя драты. Валасы ў яго сталі дуба, вочы заблішчэлі, ён запомніў пра ўсё на сьвеце, запомніў пра тое, што „раз казе сьмерць", і схапіўшы ў свае магутныя лапы стрэльбу, кінуўся наперад разам з сваімі таварышамі. Па дарозе рыцар наш упаў разоў з дзесяць, абабіў нос, запэцкаўся ў зямлю і кроў, якая пацякла з носа, і бег наперад, шалёны і спацеўшы. Ен вытрашчаў вочы, каб якнайхутчэй убачыць у гушчары якога-нібудзь француза, і, нарэшце, адразу ўбачыў трох каля штандару. Гэта былі туркосы. Але ці вы ня думаеце, што Бартэк адступіў? Не! Ен цяпер самога Люцыпара схапіў-бы за рогі. Ен падбег да іх, і яны выючы кінуліся на яго: два штыхі. як два жыгалы, вось-вось ужо дакранаюцца да яго грудзей, але мой Бартэк як трáхне ложаю раз, пасьля другі раз... У адказ пачуўся страшэнны стогн, і два ўнаўшыя чорныя целы ў канвульсіях задрыжалі на зямлі.

У гэтую мінюту да трэцяга туркоса, які трымаў штандар, прыбегла на падмогу чалавек з дзесяць яго таварышоў. Бартэк, як вар'ят, кінуўся на ўсіх іх. Разьлягліся стрэлы і адначасна ў стаўпох дыму сіпла загрымеў Бартэк;

— Не патрапілі!

Дый зноў стрэльба яго выпісала страшнае кола, ды зноў у адказ на ўдары пачуліся стогны. Туркосы, бачачы гэтага, звар‘яцеўшага ад злосьці, волата, шарахнуліся назад, і ці не дачуў Бартэк, ці яны нешта крычалі паарабску, але так ці йначай, а яму здалося, быццам туркосы сказалі:

— „Магда! Магда!“

— Магды вам хочацца! — завыў Бартэк і за адзін скок апынуўся сярод непрыяцеля.

Нашчасьце, ў гэтую мінюту да яго падбеглі на падмогу Мацеі, Войтэкі й іншыя Бартэкі. У гушчары вінаграднікаў завязаўся рукапашны бой, у якім чуўся трэскат ламаўшыхся стрэльбаў, крыкі біўшыхся і стогны раненых. Рыцар наш гуляў, як бура. Счарнеўшы ад параховага дыму, абліты крывёю, больш падобны да зьвера, як да чалавека, ён кожным сваім ударам перакуляў людзей, ламаў стрэльбы, разьбіваў галовы. Рукі яго рухаліся з страшэннаю шпаркасьцю машыны. Дабраўшыся да трымаўшага штандар, ён схапіў яго сваімі жалезнымі пальцамі за горла. Вочы ў праціўніка выйшлі на лоб, ён захрыпеў і выпусьціў з рук штандар.

— Гура! — крыкнуў Бартэк і, падняўшы штандар, замахаў ім у паветры.

Вось гэты якраз падняты і апушчаны штандар бачыў зьнізу гэнэрал Штэйнмэц.

Але ён мог яго бачыць толькі адзін міг, таму што Бартэк зараз-жа гэтым самым штандарам рассадзіў нечую галаву, пакрытую кэпі з залатым шнурком.

Тымчасам таварышы яго кінуліся ўперад.