Читать ««...Міласці Вашай просім»» онлайн - страница 269

Аляксандр Гужалоўскі

56

АСА — Асобы следчы аддзел.

57

Цяпер яе не існуе. Гэтую назву мае іншая вуліца, якая знаходзіцца паміж мікрараёнамі Сухарава і Паўднёвы Захад.

58

Кінатэатр «Першы» знаходзіўся ў асобным драўляным будынку на месцы сучаснага гатэля «Мінск».

59

Бельскі Іосіф Аляксандравіч (1903–1966), партыйны і прафсаюзны дзеяч БССР, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партыйнага падполля і партызанскага руху на Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза. Нарадзіўся ў в. Лошыца 1-я (цяпер у межах Мінска), у 1941 г. скончыў Маскоўскую прамысловую акадэмію, з 1921 г. на гаспадарчай, партыйнай і савецкай рабоце, удзельнік вызвалення Заходняй Беларусі, з сакавіка 1941 г. з’яўляўся сакратаром Мінскага абкома КП(б)Б. З 1941 па 1944 гг. — сакратар Мінскага падпольнага абкома КП(б)Б, адначасова ў 1943-44 гг. — камандзір Мінскага партызанскага злучэння. З 1944 г. займаў пасаду сакратара Мінскага гаркома КП(б)Б, у 1948-58 гг. — старшыні Беларускага рэспубліканскага савета прафсаюзаў.

60

РСК — рабоча-сялянскі кантроль.

61

Рабочы пасёлак «Камінтэрн» быў пабудаваны ў 1925-32 гг. паблізу тэрыторыі сённяшняга велазавода, складаўся з тыпавых дамоў на 4-16 кватэр.

62

Завод імя Варашылава — сёння Мінскі станкабудаўнічы завод імя Кастрычніцкай рэвалюцыі, быў заснаваны ў 1907 г. як завод «Гігант», з 1912 г. існаваў пад назвай «Энергія», у 1930 г. прысвоена імя К. Я. Варашылава.

63

Ганенка Іван Пятровіч (1903–1995) — савецкі партыйны дзеяч, нарадзіўся ў Елізаветградзе, удзельнік грамадзянскай вайны. З 1924 г. знаходзіўся на камсамольскай, прафсаюзнай і партыйнай рабоце. У 1938 г. скончыў Эканамічны інстытут чырвонай прафесуры. У 1941-43 гг. займаў пасаду сакратара ЦК КП(б)Б, адначасова з’яўляўся членам ваеннага савета 13-й арміі, намеснікам начальніка палітупраўлення Заходняга і Волхаўскага франтоў, з 1942 г. — намеснік начальніка БШПР. У 1945-47 гг. загадваў аддзелам прамысловага і камунальнага будаўніцтва ЦК КП(б)Б, з 1948 г. — першы сакратар Полацкага абкома КП(б)Б, у 1950-52 гг. — сакратар ЦК КП(б)Б, у 1952-61 гг. — інспектар ЦК КПСС, першы сакратар Астраханскага абкома КПСС.

64

Альбумін — найважнейшы бялок крыві, які змяшчае каля паловы ўсіх сываратачных бялкоў. Любое змяненне яго канцэнтрацыі дрэнна адбіваецца на арганізме чалавека.

65

Абрат — састарэлая назва абястлушчанага малака.

66

Чарнышоў Васіль Яўхімавіч (1908–1969) — савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч, нарадзіўся ў с. Краснае Лівенскага пав. Арлоўскай губ. У 1927 г. скончыў Арлоўскае ваеннае пяхотнае вучылішча, у 1930 г. — Бранскі камуністычны універсітэт. Да вайны працаваў на пасадзе першага сакратара Жлобінскага, Васілішкаўскага райкомаў, Баранавіцкага абкома КП(б)Б. У гады Вялікай Айчыннай вайны В. Я. Чарнышоў з’яўляўся адным з арганізатараў і кіраўніком камуністычнага падполля і партызанскага руху на Беларусі, у 1943 г. яму было прысвоена званне генерал-маёра, у наступным годзе стаў Героем Савецкага Саюза. Пасля вайны працаваў першым сакратаром Брэсцкага і Мінскага абкомаў, у 1950 — пачатку 1951 г. з’яўляўся сакратаром ЦК КП(б)Б. З 1951 г. — першы сакратар Калінінградскага абкома, з 1959 г. — Прыморскага крайкома КПСС, з 1969 г. — намеснік старшыні партыйнага кантролю пры ЦК КПСС.