Читать ««...Міласці Вашай просім»» онлайн - страница 273
Аляксандр Гужалоўскі
94
ЛПГ — Лясная прамысловая гаспадарка.
95
МСЗ — Міністэрства сацыяльнага забеспячэння.
96
Напэўна, маецца на ўвазе Далёкі Усход.
97
Напэўна, маецца наўвазе Дом урада.
98
Закурдаеў Васілій Іванавіч (1903–1974) — савецкі дзяржаўны і партыйны дзеяч, нарадзіўся ў Пецярбурзе, у 1920-22 гг. — у Чырвонай Арміі, пасля заканчэння Інстытута народнай гаспадаркі імя Пляханава ў 1926-41 гг. знаходзіўся на партыйнай рабоце. З 1941 г. арганізоўвай партыйнае падполле на тэрыторыі Беларусі, з 1942 г. з’яўляўся намеснікам начальніка Беларускага штаба партызанскага руху. У 1944-46 гг. займаў пасаду загадчыка арганізацыйнага аддзела ЦК КП(б)Б, у 1946-49 гг. — пасаду першага сакратара Баранавіцкага абкома КП(б)Б, у 1949-51 гг. — сакратара ЦК КП(б)Б. У 1951-58 гг. — першы сакратар Мардоўскага абкома КПСС, з 1958 г. — у апараце Савета Міністраў РСФСР.
99
Парткалегія пры ЦК КП(б)Б — орган па разгляду спраў, звязаных з парушэннем партыйнай этыкі і партыйнай дысцыпліны.
100
Галоўнае ўпраўленне па справах прамкааперацыі пры Савеце Міністраў СССР.
101
Народны сход Заходняй Беларусі — вярхоўны орган улады ў Заходняй Беларусі, які дзейнічаў 28–30 кастрычніка 1939 г. згодна з пастановай Палітбюро ЦК ВКП(б) ад 1 кастрычніка 1939 г. «Пытанні Заходняй Украіны і Заходняй Беларусі». Народны сход ухваліў уваходжанне Заходняй Беларусі ў склад БССР, канфіскацыю памешчыцкіх зямель, нацыяналізацыю банкаў і буйной прамысловасці.
102
АДА — акружны Дом афіцэраў.
103
Камісія партыйнага кантроля пры ЦК ВКП(б) — абіраемы з’ездам партыі орган з апаратам у цэнтры і сталымі прадстаўнікамі на месцах, які кантраляваў выкананне дырэктыў ЦК партыйнымі і савецкімі органамі, прыцягваў да адказнасці членаў партыі за парушэнні праграмы і статута ВКП(б), а таксама партыйнай дысцыпліны.
104
Аблрознапрамсаюз — кааператыўная арганізацыя, якая аб’ядноўвала рамеснікаў-саматужнікаў.