Читать ««...Міласці Вашай просім»» онлайн - страница 267

Аляксандр Гужалоўскі

30

АСП — асобны лагерны пункт.

31

ВЮЗІ — Вышэйшы юрыдычны завочны інстытут.

32

В.П.Ф. — ваенная пракуратура фронта.

33

Вул. Савецкая — сёння праспект Незалежнасці. Былую назву захаваў невялікі адрэзак вуліцы паміж Домам урада і плошчай Мяснікова.

34

Эркер — паўкруглы, трохвугольны ці шматгранны зашклёны выступ на плоскасці сцяны будынка, узбагачае пластыку фасада, павялічвае плошчу ўнутраных памяшканняў, іх асветленасць.

35

Сандрык — невялікі прафіляваны карніз над аконным ці дзвярным праёмам на фасадзе будынка.

36

Лапатка — вертыкальны выступ на сцяне будынка без базы і капітэлі, звычайна ўспрымае цяжар ад падпружных арак скляпенняў.

37

Карынфская капітэль — пластычна вылучаная верхняя частка калоны або пілястры, якая перадае на іх нагрузку ад размешчаных вышэй частак будынка. У антычнай Грэцыі склаліся класічныя тыпы капітэлі — дарычная, іанічная, карынфская.

38

Атык — сценка над карнізам, якая завяршае будынак, у выглядзе балюстрады або глухой муроўкі, мае дэкаратыўнае значэнне як элемент кампазіцыі будынка.

39

Пілястра — плоскі вертыкальны прамавугольны ў плане выступ на сцяне, які паўтарае ўсе часткі і прапорцыі калоны архітэктурнага ордэра.

40

Вул. Пушкіна — сёння частка праспекта Незалежнасці, у 1952 г. была аб’яднана з вул. Савецкай у праспект імя Сталіна.

41

Фітапаталогія — навука аб хваробах раслін, сродках і метадах іх прафілактыкі і ліквідацыі.

42

Адпаведна рэформе школьнай адукацыі ў СССР, праведзенай у 1943 г., уводзілася паасобнае навучанне для хлопчыкаў і дзяўчынак, у 1954 г. было ўзноўлена сумеснае навучанне.

43

Вул. МОПРа (Міжнароднай арганізацыі дапамогі барацьбітам рэвалюцыі) — сёння вул. Камуністычная; вул. Горкага — вул. М. Багдановіча; вул. Старажоўская — вул. Кісялёва.

44

Берыя Лаўрэнцій Паўлавіч (1899–1953) — савецкі палітычны і дзяржаўны дзеяч, у 1951 г. займаў пасады намесніка Старшыні Савета Міністраў СССР і члена Палітбюро ЦК ВКП(б).

45

Адміністрацыйны падзел г. Мінска быў арганізаваны ў 1938 г. у сувязі са значным ростам насельніцтва горада (218 тыс. чал.). Пастановай ЦВК БССР ад 17 сакавіка 1938 г. былі створаны Сталінскі (з 2 лістапада 1961 г. — Завадскі), Варашылаўскі (з 2 лістапада 1961 г. — Савецкі) і Кагановічскі (з 20 ліпеня 1957 г. — Кастрычніцкі) раёны.

46

Булганін Мікалай Аляксандравіч (1895–1975) — савецкі дзяржаўны і ваенны дзеяч, у 1951 г. займаў пасаду намесніка старшыні Савета Міністраў СССР.

47

Варашылаў Клімент Яфрэмавіч (1881–1961) — дзяржаўны і партыйны дзеяч, тройчы, у 1937, 1946 і 1950 гг. абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР ад Мінскай выбарчай акругі, у 1951 г. займаў пасаду намесніка Старшыні Савета Міністраў СССР.

48

Кляшчоў Аляксей Яфімавіч (1905–1968) — беларускі партыйны і дзяржаўны дзеяч, генерал-маёр, нарадзіўся ў в Міхайлаўка Магілёўскай губерні, у 1927-29 гг. служыў у Чырвонай Арміі, актыўны ўдзельнік калектывізацыі ў БССР, у 1930-39 гг. дырэктар МТС. З ліпеня 1941 г. з’яўляўся членам Пінскага абласнога падпольнага цэнтра, з ліпеня 1943 г. — сакратар Пінскага падпольнага абкома КП(б)Б, адначасова ўзначальваў Пінскае партызанскае злучэнне. З 1944 г. на пасадзе першага сакратара Пінскага, з 1946 г. — Полацкага абкомаў КП(б)Б. У 1948-53 гг. займаў пасаду Старшыні Савета Міністраў БССР. З 1955 г. — першы сакратар Какчатаўскага абкома КазССР.