Читать ««...Міласці Вашай просім»» онлайн - страница 271

Аляксандр Гужалоўскі

74

ГУМУ — Галоўнае ўпраўленне медыцынскіх устаноў.

75

УМНУ — Упраўленне медыцынскіх навучальных устаноў.

76

Мінскай абутковай фабрыцы было прысвоена імя Эрнста Тэльмана ў 1931 г., цяпер яна — структурнае падраздзяленне ААТ «Луч», на тэрыторыі фабрыкі захаваўся помнік Э. Тэльману.

77

Асобы беларускі збор — курсы для падрыхтоўкі арганізатараў партызанскага руху на тэрыторыі Беларусі, якія дзейнічалі ў красавіку — лістападзе 1942 г. каля г. Мурам Уладзімірскай вобл. За час існавання збору было падрыхтавана і накіравана ў тыл нямецкіх войск 2 865 чал., арганізаваных у 15 партызанскіх атрадаў і 100 арганізатарскіх груп.

78

Андрэеў Андрэй Андрэевіч (1895–1970) — савеці дзяржаўны і партыйны дзеяч, у 1951 г. — намеснік Старшыні Савета Міністраў СССР, старшыня Камітэта партыйнага кантролю ВКП(б).

79

Хрушчоў Мікіта Сяргеевіч (1894–1971) — савецкі дзяржаўны і партыйны дзеяч, у 1951 г. займаў пасады сакратара ЦК УКП(б) і першага сакратара Маскоўскага гарадскога камітэта партыі.

80

К. Кудраўцаў у 1951 г. выконваў абавязкі памочніка намесніка Старшыні Савета Міністраў СССР А. А. Андрэева.

81

Ветраў Іван Дзмітрыевіч (1905–1986) — савецкі дзяржаўны і партыйны дзеяч, нарадзіўся ў в. Самацеевічы Чэрыкаўскага уезда, у 1927-29 гг. знаходзіўся на службе ў Чырвонай Арміі, у 1928-39 гг. — на партыйнай рабоце, у 1940 г., пасля заканчэння Вышэйшай школы партыйных арганізатараў пры ЦК ВКП(б), прызначаны на пасаду Пракурора БССР. З 1941 г. знаходзіўся ў дзеючай арміі, у 1942-44 гг. з’яўляўся першым сакратаром Палескага падпольнага абкома КП(б)Б, камандзірам Палескага партызанскага злучэння. У 1944-49 гг. — Пракурор БССР, у 1953-60 гг. — міністр юстыцыі БССР, дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1938-63 гг.).

82

Размова ідзе пра постанову Савета Міністраў СССР ад 21 красавіка 1949 г. «Аб мерах па забеспячэнні развіцця племянной высокопрадукцыйнай жывёлагадоўлі». Гл.: Решения партии и правительства по хозяйственным вопросам (1917–1967 гг.). М., 1968. С. 572.

83

Дакучаеў Васілій Васільевіч (1846–1903) — вядомы расійскі геолаг і глебазнаўца, прафесар мінералогіі Пецярбургскага універсітэта, вучоная дзейнасць, галоўным чынам, была прысвечана даследаванню навейшых паслятрэтычных утварэнняў глеб еўрапейскай Расіі.

84

Вільямс Васілій Робертавіч (1863–1939) — рускі, савецкі глебазнаўца, акадэмік АН СССР, АН БССР, загадчык кафедры агульнага земляробства і глебазнаўства Маскоўскай сельскагаспадарчай акадэміі імя К.А. Ціміразева, адзін з заснавальнікаў агранамічнага глебазнаўства, стварыў вучэнне пра біялагічны кругазварот рэчываў як аснову развіцця глебы.

85

Мічурын Іван Уладзіміравіч (1855–1935) — рускі селекцыянер, садавод-генетык, на базе створанай ім селекцыйна-генетычнай станцыі зрабіў вялікі ўнёсак у развіццё генетыкі культур, вывучэнне праблем спадчыннасці, стварыў вучэнне аб дамінантнасці, тэорыю падбору зыходных форм для скрыжоўвання.