Читать ««...Міласці Вашай просім»» онлайн - страница 268

Аляксандр Гужалоўскі

49

Казлоў Васіль Іванавіч (1903–1967) — дзяржаўны дзеяч БССР, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху на Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, генерал-маёр, Герой Савецкага Саюза. Нарадзіўся ў в. Заграддзе Рагачоўскага павета, у 1933 г. скончыў Камуністычны універсітэт імя Леніна ў Мінску, у 1928-40 гг. знаходзіўся на савецкай і партыйнай рабоце. З 1940 г. займаў пасаду намесніка старшыні СНК БССР, з сакавіка 1941 г. — сакратар Мінскага абкома КП(б)Б. З ліпеня 1941 г. з’яўляўся першым сакратаром Мінскага падпольнага абкама КП(б)Б, з сакавіка 1942 г. — камандзірам Мінскага партызанскага злучэння. У 1944-48 гг. — першы сакратар Мінскіх абкама і гаркама КП(б)Б, у 1947 г. быў абраны старшынёй Вярхоўнага Савета, з 1948 г. — старшынёй Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР і намеснікам старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР.

50

Чырвонае ўрочышча — мясцовасць у 7 км ад цэнтра Мінска у паўднёва-усходнім накірунку. Напрыканцы 1930-х гг. месца дыслакацыі 26-й танкавай дывізіі Чырвонай Арміі, у гады нямецкай акупацыі выкарыстоўвалася як база для рамонту танкаў, сіламі вязняў створанага там жа канцлагера «Панцэрказарма» фірмай «Даймлер Бэнц» распачалося будаўніцтва аўтазавода, у першыя пасляваенныя гады ў Чырвоным урочышчы быў пабудаваны аўтазавадскі пасёлак.

51

ЖКА — жыллёва-камунальнцы аддзел.

52

Абрасімаў Пётр Андрэевіч (нар. у 1912 г.) — савецкі дзяржаўны і партыйны дзеяч, дыпламат, нарадзіўся ў Віцебску, у 1933 г. скончыў Віцебскі палітэхнікум, у 1951 г. — Белдзяржуніверсітэт. З 1929 г. знаходзіўся на прафсаюзнай і адміністрацыйна-гаспадарчай рабоце, у 1941 г. — у Чырвонай Арміі, з 1942 г. займаў адказныя пасады ў ЦК КП(б)Б і СНК БССР, неаднаразова са спецыяльнымі заданнямі знаходзіўся ў тыле ворага. У 1946-48 гг. з’яўляўся пастаянным прадстаўніком Савета Міністраў БССР пры Савеце Міністраў СССР. Са снежня 1948 г. — намеснік старшыні Савета Міністраў БССР, з чэрвеня 1950 г. — сакратар ЦК КП(б)Б, з лістапада 1952 г. — першы намеснік Старшыні Савета Міністраў БССР. З 1956 г. знаходзіўся на дыпламатычнай рабоце.

53

ФЗН — школа фабрычна-заводскага навучання.

54

РВ — рамесленнае вучылішча.

55

Галоўліт — Галоўнае ўпраўленне па справах літаратуры і выдавецтваў, створана ў 1922 г. з мэтай аховы палітычных, ідэалагічных, ваенна-эканамічных і культурных інтарэсаў СССР і адпаведна гэтаму ажыццяўляла папярэдні і далейшы кантроль за выдавецкай дзейнасцю ў краіне. Пад кантролем Галоўліта знаходзіўся ўвоз літаратуры з-за мяжы, а таксама радыёвяшчанне, музейныя экспазіцыі, выстаўкі і публічныя лекцыі. Галоўліт існаваў у кожнай савецкай рэспубліцы, у абласцях дзейнічалі аблліты. Падчас перабудовы Галоўліт губляў свае кантралюючыя функцыі, канчаткова спыніў дзейнасць у 1990 г.