Читать ««...Міласці Вашай просім»» онлайн - страница 266

Аляксандр Гужалоўскі

21

Зімянін Міхаіл Васілевіч (1914–1995) — партыйны і дзяржаўны дзеяч БССР і СССР, нарадзіўся ў Віцебску, у 1939 г. скончыў Магілёўскі педагагічны інстытут, у 1929-31 гг. працаваў рабочым паравозарамонтнага дэпо ст. Ленінград — Віцебск-Таварны, у 1936-38 гг. служыў у Чырвонай Арміі. З 1938 г. — на камсамольскай рабоце, у 1940-46 гг. з’яўляўся першым сакратаром ЦК ЛКСМБ, адзін з арганізатараў партыйна-камсамольскага падполля і партызанскага руху на тэрыторыі Беларусі. У 1946 г. быў абраны другім сакратаром Гомельскага абкома КП(б)Б, у 1946-47 гг. працаваў на пасадзе міністра асветы БССР. З 1947 г. з’яўляўся другім сакратаром ЦК КП(б)Б, у 1953 г. балатаваўся на пасаду першага сакратара, але абраны не быў. З 1953 г. знаходзіўся на дыпламатычнай рабоце, у 1965 г. быў прызначаны на пасаду галоўнага рэдактара газеты «Праўда», у 1976-87 гг. — сакратар ЦК КПСС.

22

КПЗБ — Камуністычная партыя Заходняй Беларусі, створана ў кастрычніку 1923 г. паводле рашэнняў ІІ з’езда Камуністычнай рабочай партыі Польшчы. Рашэннем выканкома Камінтэрна ў жніўні 1938 г. Камуністычная партыя Польшчы і яе складаныя часткі Камуністычная партыя Заходняй Беларусі і Камуністычная партыя Заходняй Украіны былі распушчаны. Роспуску папярэднічалі рэпрэсіі 1937 г.

23

Сталін (Джугашвілі) Іосіф Вісарыёнавіч (1879–1953) — дзяржаўны і партыйны дзеяч СССР, у 1951 г. займаў пасады Генеральнага сакратара ЦК ВКП(б) і Старшыні Савета Міністраў СССР.

24

Малянкоў Георгій Максіміліянавіч (1902–1988) — савецкі дзяржаўны і партыйны дзеяч, у 1951 г. займаў пасады сакратара ЦК ВКП(б) і намесніка Старшыні Савета Міністраў СССР.

25

Швернік Мікалай Міхайлавіч (1888–1970) — савецкі дзяржаўны і партыйны дзеяч, у 1951 г. займаў пасаду Старшыні Презідыума Вярхоўнага Савета СССР.

26

ЦСУ — Цэнтральнае статыстычнае ўпраўленне.

27

Аргбюро ЦК ВКП(б) — выканаўчы орган ЦК у 1919-52 гг., які абіраўся для кіраўніцтва арганізацыйнай, галоўным чынам, кадравай работай.

28

РАМ — раённы аддзел міліцыі.

29

Гусараў Мікалай Іванавіч (1905–1985) — савецкі партыйны дзеяч, нарадзіўся ў Мікалаеўскай Слабадзе Цараўскага павета Астраханскай губерні, вучыўся ў Маскоўскім авіяцыйным інстытуце, у 1922-27 гг. знаходзіўся на камсамольскай рабоце. З 1938 г. — першы сакратар Пермскага абкома ВКП(б), з 1946 г. — інспектар сакратарыята ЦК ВКП(б). З сакавіка 1947 г. па чэрвень 1950 г. займаў пасаду першага сакратара ЦК КП(б)Б, потым — на партыйнай рабоце ў Туле, у ЦК КПСС, у Савеце Міністраў РСФСР.