Читать «П"яўка» онлайн - страница 20

Юры Станкевіч

Адзіны старажытны шматсерыйны фільм, які часта дэманстраваўся па тэлеглядзе, быў “Горац”, у якім апявалася тэма бессмяротнасці. Праўда, стужка была абцяжараная бясконцымі ідэалагічнымі і прапагандысцкімі ўстаўкамі.

Я пагасіў экран, але прайшло яшчэ шмат часу, пакуль я здолеў заснуць.

Усё гэта прафанацыя і звыклая нахабная хлусня, меркаваў я. Без старасці і смерці жыццё губляе сэнс, і наўрад ці якія спробы, нават з самымі прасунутымі тэхналогіямі, здолеюць прадоўжыць жыццё асобнага індывіда да неакрэслена вялікага тэрміну. Шэраг тэхналагічных і экалагічных катастроф, які завяршыўся так званымі

Вялікімі Падзеямі, адрынуў чалавецтва назад, пад кан-чатковую ўладу “людзей-ценяў”, і калі я бачу на вуліцах псеўдалюдзей, якія рухаюцца каля па-мыйных скрыняў і ўжо на карачках, то пра якую будучыню можа ісці гаворка? Хіба не сведчыць сам за сябе старажытны прыклад з антыбіётыкамі, якія выратавалі мільёны хворых, а прыгаварылі да смерці мільярды, бо зрабілі нашу імунную сістэму няздольнай супрацьстаяць інфекцыям. Пакуль гэтая імунная сістэма адпачывала на падушцы з антыбіётыкаў, мікробы, бактэрыі і вірусы апантана ўдасканальваліся, ствараючы новыя штамы, якім было ўжо пляваць на тыя антыбіётыкі, якія мы вырасцілі ў лабараторыях. Яны іх спажывалі і “качалі” з іх энергію. Звычайна скураны грыбок пранікае зараз і ў лёгкія, і ў косці, і ў мозг, і нават ад яго мы не можам абараніцца. Між тым, у сродках масавай інфармацыі разглагольствуюць пра так званага “чалавека магутнага”, у якога ўсе нейроны галаўнога мозгу будуць паспяхова, спачатку часткова, а потым поўнасцю замяняцца мікрачыпамі, а тулава будзе стальным, і што гэты кібарг якраз прыме ў сябе фокус “Я” нашай свядомасці і стане бессмяротным. Яшчэ далей, сцвярджалі дзяржаўныя балбатуны, мы ўсе, верагодна, пяройдзем з часткова біялагічных форм у інтэлектуальныя, у своеасаблівыя хвалевыя субстанцыі.

Бессмяротнасць — гэта спосаб заплюшчыць вочы і не глядзець у бездань, — меркаваў я. — Па распрацоўцы бацькі я ведаю, што перанос свядомасці, на яго погляд, увогуле немагчымы з прычыны квантавай прыроды мозгу. Да таго ж, свядомасць не можа пераносіцца двойчы, калі мы існуем у Сімуляцыі, а шматлікія доказы ўвесь час сведчаць менавіта пра апошняе.

І калі б нават дапусціць, што новую рэлігію пачалі з дапамогай навуковых распрацовак і тэхналогій пераўтвараць у рэальнасць, то з пераносам свядомасці на ны носьбіт, чалавек хіба што канчаткова страціць нават прывідную надзею на свабоду, бо адразу падпадзе пад розныя ўздзеянні па змене асобы, памяці, поглядаў. Урад паставіць “экраны”, каб не дазволіць міграцыі свядомасці людзей. З’явяцца шматлікія забароны на выхад са сваёй “інтэрнэт-зоны”, пачнуцца шматлікія камп’тарныя ўзломы. Атрымаўшы з такой цяжкасцю ўладу і, дадаткам, навуковыя веды, “людзі-цені”не дазволяць астатнім стаць вольнымі, створаць новыя, штучныя праблемы. Свядомасць чалавека цяжка змяніць, і ва ўсялякім грамадстве будуць тыя, каму гэта нявыгадна. Увогуле, заўсёды можна знішчыць сервер, які захоўвае ў сабе асобы суграмадзян з дапамогай нага ўзлому ці простага малатка.