Читать «Раскіданае гняздо» онлайн - страница 31
Янка Купала
З'ява ІІ
Стаpaц. Слава Хрысту, добрый людзі!
Усе. Слава! Слава! I цяпер, і на векі вякоў!
Старац. Што гэта ў вас парабілася, панІ гаспады-ня? То ж як вясной быу я ў вас, не так гэта мясціна выглядала!
Данілка. Яна ўжо і тады таксама выглядала, толькі тады яшчэ ў кучы трымалася, а цяпер рассыпалася.
Старац. Але, але, бачу! А дзе ж яшчэ ваша сямей-ка? — было ж болей.
Данілка. I тады, дзедка, такая самая была наша сямейка, толькі як сядзела ў хаце, дык болей яе выглядала.
Старац. Але, але, ведаю! Гняздо раскідалася, і птушкі разбегліся якая дзе-куды. Ведаю, ведаю! Сам я з такога гнязда.
Марыля
Старац
Данілка. Але, дзедка! Тата не вытрываў, узяў ды павесіўся.
Стаpaц. Вечны супакой! Вечны супакой яго душа-чцы!
Марыля. Адкуль жа гэта дзедку Бог прынёс да нас?
Старац. 3 свету, пані гаспадыня! 3 далёкага свету валакуся. Хэ-хэ-хэ! 3 свету ў свет плятуся. I так кожны дзень і кожную ночку, калі дзе не начую.
Данілка. Мусіць, вялікі, дзедка, свет гэты? Ці канец яму ёсць дзе, ці няма? Я ні ў каго не магу гэтага даведацца.
Старац. Ох, вялікі свет, мой сынку! Куды я толькі ні хадзіў, нідзе канца яму не знайшоў, не бачыў і не чуў. Можа, дзе і ёсць яму канец — ды пэўна, што ёсць, бо адкуль жа б ветры нам Бог пасылаў, ды лета і зіму, цяпло і холад?
Данілка. Мусіць, добра жыць на гэтым свеце вялікім? Я ўжо мамцы казаў, што добра.
Старац. Там добра, дзе нас няма. Але мне ў маім жабрачым палажэнні ўсюды някепска. Што мне там, сынку, нягоднага можа быць? Ідзі сабе, куды вочы глядзяць, ані мяне хата свая затрымлівае, ані мяне радня звязвае, ані мяне зямелька свая к сабе цягне!.. Цэлы свет — хата мая, усе людзі — радня мая, уся зямелька — поле мае роднае. Усюды што-колечы ды сваё знаходжу: ці кусочак хлеба, ці куток цёплы для начлегу, ці толькі так добрае слова — і за гэта дзякую Богу! Іду сабе ды іду. Hi над чым не трасуся, нічога бараніць не маю: усе багацце са мною ў гэтых торбах — гэтыя акрайчыкі хлеба ды часам які кусочак сыру ці сала. I што болей трэба мне? Добра мне так. Смачна ем, спакойна сплю. Ведаю, што не акрадзе мяне злодзей, не аграбіць разбойнік. Усюды ласку маю — за душачкі жывыя і змарлыя маліцца просяць. Ведама, не усе мяне ахвотна прымаюць і любяць мяне, але гэта найболей такія, дзе сабак многа і дворні ўсялякае,— туды ж і за-ходзіць я не стараюся. А так — усюды добра на свеце, мой сынку, усюды!
Марыля. Mo i праўду, дзедка, кажаш, што табе няцяжка жывецца на гэтым свеце, але ў нас тутака дужа дрэнна. Як пайшло ад вясны няшчасце за няшча-сцем, дык і радачкі знікуль ніякае нямашака.
Старац. Ведаю, пані гаспадыня, ведаю.
Марыля. Як бачыце — хату нашу раскідалі. Ля-вонка мой — як табе ўжо Данілка казаў — не перажыў, вечны супакой, гэткае несправядлівасці і рукі без пары сам на сябе налажыў.
Старац. Ведаю! Важны чалавек быу — гаспадар-ны і справядлівы быў. Колькі раз я ні заходзіў, заўсёды вока на мяне добрае меў. Вечнае яму спачыванне, i няхай зямелька для яго лёганькай будзе, а Бог найвы-шэйшы пляму з яго душачкі здыме, што налажыў сам на яе з роспачы.