Читать «Раскіданае гняздо» онлайн - страница 30

Янка Купала

Марыля. У цябе ўсё проста з моста, а клёку ў галаве і за грош не маеш. Ну, мы няхай сабе пойдзем — добра! А Сымон, Зоська? Як па-твойму здаецца: выра-чыся мы іх павінны? Што?

Данілка. Няхай і яны з намі ідуць. Ці ж ім хто не дае?

Марыля. А калі не хочуць?

Данілка. Дык іх аддзяліць трэба, калі ім кепска з намі жыць і калі цябе не ўмеюць слухаць.

Марыля. Нашто іх аддзельваць! Яны сам! даўно ўжо аддзяліліся ад нас, але тольк! я — матка — ад іх не магу аддзяліцца і пакінуць іх тут без ніякага парадку ! ладу. Ды што ты, дурненькі, разумееш у гэтым?

Данілка. Я тольк! тое разумею, што ўцякайма адгэтуль, мама, ды ўсё тут! Есці няма чаго, хаты няма, скора зіма будзе, сцюжа, снег, мароз... Бр! Аж цяпер усяго да костачак холадам пераймае, як шпількамі жалезнымі. Замерзнем, мамка, запраўды замерзнем. На ледзяк! абернемся, як Сымон казаў. А я не хачу быць ледзяком, бо як тады буду я на скрыпачцы сваёй іграць? То ж пальцы, напэўна, зусім падубянеюць, ды скрыпачку мароз пашчапае. А такая звонкая ўдалася, такая звонкая!

Марыля. Але ж Сымон, Зоська!..

Данілка. Як Сымон не хоча з гэтым няшчасным папялішчам расстацца, то і бог з !м! Без яго дамо сабе раду.

Марыля. То што ж з таго? Але ж ён і нас не адпускае?

Данілка. Дык ціханька ўцячэм ад яго, сягоння уцячэм. Пакуль ён вернецца, то нашага і следу не застанецца. Гэтага свайго сходу, што той дурны з вехай начоўп яму, можа і без нас шукаць, аж надта можа! Усе ж роўна мы яму шукаць не памагаем.

Марыля. Казау жа, што ўжо на след напаў, і скора ўсё скончыцца. Неўзабаве ўсю гаспадарку да ладу прывядзе.

Данілка. Чакай, баба, Пятра — будзеш сыр есці! Яму ў галаве ўсе дагары нагамі перавярнулася, а мы слухаць мусім і чакаць нейкае злыбеды, апошняга кан-ца свайго.

Марыля. Ну, а Зоська?

Данілка. Я Зоську ўгавару, і яна пойдзе з нам!. Даліпан, пойдзе. Я заиграю ей тую музыку, што паніч высвістваў, як у нас быў,— яна заслухаецца і пойдзе аж міла, куды я тольк! з скрыпачкай пайду.

Марыля (глуха). Куды ж мы пойдзем? 3 чым? Па што?

Данілка (горача). Сам! з сабой пойдзем: ты з малым!, я з скрыпачкай. У свет, мамачка, па хату ! хлеб пойдзем. Я буду іграць, ты пяяць, а малыя сваім плачам памагаць нам будуць. I такую вандроуку начнём, якая яшчэ нікому і не снілася! Ад вёск! да вёск! пойдзем, ад двара да двара — аж у вялікі горад зойдзем, кажуць, ёсць такія гарады, ц! месты, дзе дамы усе чыста, як печы,— з цэглы мураваныя, а народу там шмат, шмат! Цэрквы там золатам пакрыты, а у цэрквах вялікія і маленькія божанькі стаяць і вісяць. Дарагое каменне з іх адзежак і каронау так і капае на зямлю, буйна, як слёзы падчас ці град з неба. А народ к !м, гэтым бо-жанькам, ідзе і ідзе, як вада плыве. Ад усялякіх болесцей вылечваюцца, ад няшчасцяў збаўляюцца, долю сабе лепшую вымаліваюць. Такія там, кажуць, мамачка, цуды творацца. (Цалуючы рукі Марылі.) Дык уцякайма адгэтуль, мамачка! Там будзе нам усім хораша і весела. Уцякайма! Ды нашто ж ты, мамка, торбачкі шыла?!