Читать «Раскіданае гняздо» онлайн - страница 32

Янка Купала

Марыля. Вечнае яму спачыванне! А Зоську нашу таксама зналі, дзедка? Такая дзяўчына была!

Старац. Знаў, пані гаспадыня! Чаму не знаў?.. Не адзін раз мяне i хлебам дарыла, і вадзічкі ў смагу давала. АпошнІ раз, як у вас быў, кветачак нават мне дала,— за панічова здароўе прасіла маліцца. Добрая дзяўчынка была. Хай Бог міласэрны за тое долечку ей шчаслівую пашле!

Марыля. Ох, дзедка мой! Не на радасць і не на пацеху яна ў мяне гадавалася. Дасціпная вельмі была і нейкая як сама не пры сабе. А з вясны, як прыйшло нешта ей у галаву, як стала ў двор бегаць, як стала, дык цяпер як бы не пры сваім розуме засталася.

Старац. Ведаю я гэта! ох, чаму не ведаю? Мола-дасць яе згубіла, ды каго яна не згубіла!

Марыля. А Сымонка мой таксама ці з розуму сышоў, ці хто яго знае, што з ім робіцца. Хоць забі яго — саступіць адгэтуль не хоча і нам нікому волі не дае, нягледзячы на тое, што ўжо апошні суд за тэту зямлю адбыўся, і мы на ім прайгралі. Ды яшчэ другая бяда з маім Сымонам прылучылася: прыйшоў сюды нейкі шалёны чалавек і нагаварыў яму аб нейкім смоку і зборышчы,— дык цяпер поначы ходзіць і зборышча гэтага шукае, не на дабро шукае! Ужо сталі яго і цемня-ком усе называць. Можа, і сапраўды ў цемнякі запі-саўся — хто яго ведае? Сама я ніяк і розуму не прыстаў-лю. Ці не чулі вы, дзедка, чаго аб гэтым сходзе?

Старац. I чуў, і не чуў, і нічога сам добра не ведаю, ды хто яго ўсё разбярэ, як следна. Цяпер так! на свеце між людзьмі несупакой расце, што не дай ты божачка! Дык, можа, дзе і збіраецца гэна зборышча, але дзе — нічога я не ведаю. Шмат чутак усялякіх, як і заўсёды, ходзіць паміж жывымі, шмат аб чым і добра-га, і благога гаманяць, але што з гэтага ўсяго гоману выйдзе — ніхто акуратна не згадае. Слабы стал! цяпе-рашнія людзі' кепскія вочы маюць, каб усе як нале-жыцца бачыць імі, кепскія вушы маюць, каб кожны шорах пачуць і згадаць, адкуль вецер прыхільны вее, і кепскі розум маюць, каб ім раскумекаць усе чыста, дзе дабро іх чакае, а дзе зло. Так, так, пані гаспадыня! Слабы людзі. Нават якую маюць сілу, дык і тое не хочуць выказаць. Нейкі сон і страх усіх аплутаў.

Данілка. Праўда, дзедка! Мне тут вельмі страшна, але каб спаць хацелася тутака на холадзе,— дык гэтага не скажу.

Старац. То чаго ж седзіцё на гэтай руіне, калі вам тут страшна? Чаго чакаеце?

Данілка. А усе ж чакаем, пакуль Сымон сход той знойдзе.

Марыля. Падзецца няма дзе!

Старац. А дзе я падзяюся? Дзе пяты, дзесяты па-дзяецца такіх, як я, як многа іншых, падобных мне?

Данілка. Ну, месца гэтага то я яшчэ ўсё-такі добра не ведаю!

Старац. Як пойдзеш, сынку мой, у свет, то даве-даешся. Днём сонейка сцежку пакажа, а ночкай — Шлях Млечны на небе. А ісці будзе лёганька-лёганька, бо вецер будзе цябе падганяць. I так будзеш шукаць ды шукаць таго месца, аж пакуль не знойдзеш вечнага спачывання.

Данілка. А як хмарна будзе ды з дарогі саб'ем-ся,— хто тады пакажа?

Старац. Добрыя людзі, мой сынку, добрыя людзі. А ісці вам трэба адгэтуль.