Читать «Дамавiкамерон (на белорусском языке)» онлайн - страница 75

Адам Глёбус

"Трэба ўцякаць ад глянцатварай гнюснасцi", - вырашыў юнак.

- Ну дык пойдзем у госцi?

- Добра, толькi па дарозе зойдзем на хвiлiнку ў педагагiчную вучэльню, трэба ўдакладнiць расклад iспытаў.

- Мая iнтуiцыя не падвяла мяне!

Гомiк з юнаком выйшлi з парку праз цэнтральную браму, упрыгожаную белай каланадай.

- Не турбуйцеся, я нядоўга, - кiнуў юнак перад тым, як адчынiць дзверы вучэльнi.

Самазадаволены Гомiк застаўся чакаць каля срэбнабокай вазы, у якой красавалi жоўтыя нарцысы. Ён жа не ведаў, з якiм намерам юнак завiтаў у вучэльню. А прычына была не ў раскладзе iспытаў. Стрыечны брат юнака выкладаў там фiзiчную культуру, гэта ён i ўгаварыў хлопца сысцi са школы ў вучэльню i паабяцаў усялякую падтрымку.

Свайго брата, карчакаватага стрыжанага пад нуль маладзёна, юнак знайшоў у спартовай зале, дзе той судзiў гульню ў баскетбол.

- Спадар Кружаль, можна Вас на хвiлiнку, - паклiкаў юнак старэйшага брата.

Вiсклiвы свiсток спынiў гульню.

- Ты што, не бачыш, я заняты? Нешта здарылася? - на калiдоры спытаўся фiзкультурнiк.

- Да мяне прычапiўся Гомiк.

- Дзе? - фiзкультурнiк, вiдавочна, зацiкавiўся прыгодаю малодшага брата.

- У парку Чалюскiнцаў.

- А цяпер ён дзе?

- Чакае каля вучэльнi, круцiцца каля вазы з нарцысамi.

- Што мяркуеш зрабiць?

- Я ў цябе, мой настаўнiк, прыйшоў папытаць.

Старэйшы з братоў надзьмуў шчокi так, нiбыта хацеў сказаць слова ды забыўся адчынiць рот, потым ён, каўтануўшы нясказанае, прамовiў наступнае:

- Бiць такiх трэба! Згодны? Смяротным боем бiць i забiваць! Iдзi прызнач Гомiку спатканне ў парку Чалюскiнцаў гадзiне а восьмай, калi шарэць пачне.

Узбуджаны юнак падбег да Гомiка:

- Прабачце, Артур, тут якраз пачынаецца кансультацыя па лiтаратуры, i я мушу застацца, але калi Вы не супраць, дык давайце сустрэнемся ўвечары, у парку, каля скульптурнага аленя.

- А ў колькi? - На Гомiкавым твары праявiлася астуджанасць. - Ты ж ведаеш, я жыву з матуляю, а яна не любiць, калi позна затрымлiваюся.

- Гадзiне а восьмай, я буду чакаць Вас, Артур, - юнак, знарок не слухаючы адказу, вярнуўся ў будучую alma mater.

Расчараваны Гомiк падышоў да вазы i сарваў колькi нарцысаў, мусiць, для любай мамы.

У цёплым вечаровым парку людзей было наўздзiў шмат: шпацыравалi парачкi каханкаў, на лаўках вуркаталi пенсiянеры, бацькi гулялi з вазочкамi. Цяпло, робячы будзённую справу, мiж iншым зруйнавала жорсткi план стрыечных братоў.

- Усё ўскладняецца, - канстатаваў фiзкультурнiк.

- Ясна, не будзем жа мачыць на вачах у мамачак, дачушак i бабулек. Але чакай, ёсць варыянт. За аглядальным колам стаiць двухпавярховы дамок.

- Прыбiральня, - паспрабаваў удакладнiць фiзкультурнiк.

- Ды не, я кажу двухпавярховы. Дзе ты бачыў у парках двухпавярховыя прыбiральнi? Не перарывай. Гэты дамок - школа фiгурнага катання, пры iм ёсць агароджаны плотам пляц. Узiмку ён робiцца катком, а ўлетку ляжыць звычайная пустка. З трох бакоў яна мяжуе з паркам Чалюскiнцаў, а з чацвёртага боку...