Читать «Дамавiкамерон (на белорусском языке)» онлайн - страница 74

Адам Глёбус

Стоячы пад гарачымi струменямi, Залётнiк успомнiў лысую галаву вахцёра i ўхмыльнуўся - на лысiне вошы не вядуцца.

LXV. ГОМIК

Юнак апынуўся ў травеньскiм парку, дзе i знайшлася незанятая лаўка. Ён збiраўся рыхтавацца да ўступных iспытаў у педагагiчную вучэльню. Трэба было вывучыць больш за дзесяць вершаў. Юнак старанна перапiсаў хрэстаматыйныя творы ў нататнiчак i кожныя заняткi пачынаў з паўтарэнняў. Вось i ў свежым парку, сеўшы на лаўку, ён замармытаў наступныя радкi Петруся Броўкi:

"Хiба ж на вечар той можна забыцца? / Сонца за борам жар-птушкай садзiцца.../ Дзеўчына ў светлай iскрыстай спаднiцы, / Быццам аблiтая промнямi, промнямi..."

З-за дзябёлай скульптуры жалезабетоннага аленя выйшаў пуцаценькi чалавечак у масiўных акулярах на глянцавым твары. Гладкi твар упрыгожвалi выгiнастыя вусны. Чалавечак зацокаў высокiмi абцасамi ў бок юнака.

"... промнямi зор / Пахне чабор. Пахне чабор..." - пра сябе паўтарыў будучы педагог.

Тым часам гладкатвары прыцокаў да юнаковае лаўкi:

- Выдатнае надвор'е, малады чалавек. Не часта бывае цёплая вясна. Трэба цанiць, калi пасярод траўня пачынаецца лета. Пагадзiцеся.

"Пахне чабор", - паўтарылася ў юначай свядомасцi.

- Згодны, лета лепей за зiму.

- Бачу, Вас хвалююць вершы. Маладыя гады, маладое дыханне. Я таксама люблю паэзiю, асаблiва гiшпанцаў. Ёсць у iх вершах агонь. "Бязмежна-пякучая, / лютая настальгiя / па тым, / што ёсць!" Вось такi верш "Поўдзень" караля паэзii Хуана Рамона Хiменаса. Як Вам, малады чалавек?

- А я паэзiю зусiм не люблю. Проста рыхтуюся да iспытаў у педагагiчную вучэльню, вось i даводзiцца запамiнаць розную дурноту: "Сонца за борам жар-птушкай садзiцца!" Лепей жа сказаць "за плотам" цi "за заборам" i не "садзiцца", а "сядае" i не "жар-птушкай", а "грыль-барам "Жар-птушка", дарэчы, ён тут побач.

- А Вы з'едлiвы, малады чалавек. I ўсе ж, маё iмя - Артур, - да юнака працягнулася пухнатая, цi то жаночая, цi то дзiцячая, ручка, - звычайнае каралеўскае iмя - Артур.

- Лёнiк, - юнак пацiснуў ватную канечнасць.

- Можа, мая прапанова Вас здзiвiць, але да справы... Вы спадабалiся мне. Я закахаўся! Травень, шаты, промнi, прахалодны цень. I тут юнак чытае вершы. Вiдовiшча ўразiла, i я не змог не падысцi, не загаварыць, не прызнацца.

Юнак паглядзеў на iдэальна паголены твар гомасексуалiста, пачырванеў i схаваў у кiшэнь нататнiк з экзаменацыйнымi вершамi.

- Няёмка не толькi Вам, але i мне неверагодна цяжка. Не бойцеся, больш за ўсё на свеце я ненавiджу гвалт. Ну пагадзiцеся, з маiмi фiзiчнымi данымi нi на якое насiлле разлiчваць не даводзiцца. - Гомiк цяжка ўздыхнуў. - Жыву я з мамаю. Цяпер яна на працы. I мы маглi б завiтаць да мяне. Ёсць цудоўныя парначасопiсы. Шчыра-сумленна скажу, яны такiя яскравыя, з самымi неверагоднымi здымкамi. Вы калi-небудзь бачылi аголенага гермафрадыта жаночы твар, жаночыя грудзi, а памiж нагамi самы сапраўдны мужчынскi чэлес? Толькi невялiчкi, сантыметраў пяць. Цi, да прыкладу, у мяне ёсць плакат адна жанчына адначасна спрабуе задаволiць пяцёх мужчын: першы ляжыць на спiне, уставiўшы сцяблiну ў похву; жанчына сядзiць на iм, выгнуўшыся так, што другi мужчына змог увагнаць стамбур у жаночую дупу; трэцi клiент атрымлiвае задавальненне праз мiнет; а чацвёрты з пятым даверылiся пяшчотным рукам.