Читать «Дамавiкамерон (на белорусском языке)» онлайн - страница 73

Адам Глёбус

- Недзе тут быў... Вой! - затрымцеў дзявочы галасок.

- Што? - Залётнiк пачаў разводзiць чарноцце рукамi, нiбыта збiраўся паплыць.

- Спатыкнулася аб прыступку!

Залётнiк зазначыў, што голас сыходзiць аднекуль знiзу, i прысеў на кукiшкi.

- Дзе Вы? - Залётнiк выставiў руку i заклэпаў дробным гусiным крокам.

Дзяўчына стаiлася i не аказалася.

- Я палiць кiнуў, шкада, а так бы з агнём у адно iмгненне выключальнiк знайшоў бы...

Раптам за спiнаю ў Залётнiка пачулася шархатанне. Азiрнуўшыся, ён убачыў у каламутным прагале дзявочы сiлуэт.

- А-а-а! - залямантавала яна i кiнулася калiдорам да вахцёра iнвалiда. Той, выехаўшы з-за стала, пусцiў чатырохколавую люльку ёй насустрач.

Залётнiк вылаяўся азiяцкiм матам i нетаропка пакрочыў за крыклiвай палахлiўкаю.

- Вы што сабе дазваляеце? - iнвалiд крыху прыўзняўся ў люльцы. Прывязуць бляшанку малака, а прэтэнзiй, як у амерыканскага прэзiдэнта.

- Вар'яцтва, - паўшчуваў сам сябе Залётнiк. - Дурдом. Ты што, з глузду з'ехала? Каму ты трэба? Нi сiськi, нi пiськi дый дупа з кулачок, а вiску нарабiла на ўсю Маскальшчыну. Сцiхнi. А ты, - Залётнiк узняў указальны палец, на якiм паблiсквала бурштынавая кропля духмянага клею, - ты, абаронца на колцах, выглядаеш яшчэ большым iдыётам, чым яна. Зрэшты, гадам буду, а лiхтарык у цябе ёсць, бо якi ж ты iнакш вахцёр.

- А адкуль вы-ты ведаеш, - словы заскакалi на вахцёрскiм языку, як печкуры на патэльнi.

- Давай, а то не ўтрываю i тут нараблю.

Вартаўнiк крутнуў люльку i пакацiўся да свайго стала па кiтайскi лiхтарык.

У прыбiральнi, адчуўшы палёгку, Залётнiк задаў сам сабе пытанне:

- А цi спакушу я сёння чарнаклубую палахлiўку?

I, пачуўшы станоўчы адказ, заправiў вытрасены чэлес у нагавiцы.

Паўночы давялося яму ўгаворваць працавiтую дзяўчыну не займацца iнфармацыйным шчытом, а аддацца больш прыемным адчуванням. Тая нарэшце зразумела, што становiшча крытычнае: або яна саступiць, а потым скончыць работу, або работа не скончыцца нiколi. Каб не лiчыць сябе абдзеленай, яна запатрабавала 50 даляраў наперад. Залётнiк сплацiў названую суму i авалодаў беласкурай баязлiўкаю тут жа, у майстэрнi рэкламнага агенцтва "Бегемот". Асаблiвую асалоду ён атрымаў з пазiцыi, якая ў старажытным Кiтаi мела наступны назоў: "Дзiкiя гусi, якiя ляцяць на спiне". Праўда, у нашым варыянце гэты палёт выглядаў так: Залётнiк ляжаў на спiне, а жанчына сядзела зверху спiнаю да ягонага твару. Адзiнае, што варта зазначыць, гэта найглыбейшасць фрыкцый. Пэўна, сума ў 50 даляраў цалкам задаволiла начную работнiцу, i адпаведна яна задаволiла Залётнiка цалкам.

Толькi асноўны пралёт Залётнiка быў не ў самой пазiцыi "Дзiкiя гусi, што ляцяць на спiне", а ў яе наступнасцi. Праз тры днi, калi ў мястэчку Глыбокае ён атрымлiваў чарговую партыю канцэнтраванага малака, дык заўважыў, што прычынаю зудлiвасцi ў паху i пад пахамi з'яўляюцца лабковыя вошы. Залётнiку давялося адкласцi камандзiроўку ў Маскву на адзiн дзень i схадзiць у спецыялiзаваны душ, дзе з дапамогаю карбафосу змылiся казытлiвыя непрыемнасцi.