Читать «Дамавiкамерон (на белорусском языке)» онлайн - страница 79

Адам Глёбус

- Памрэш, - прахрыпела тая.

- Не памром! - азвалася траiстае рэха.

Жанчына ўслухалася ў сваё ахопленае страсцю цела. Яна раптам уцямiла, што дзве рукi i адзiн чэлес не здатныя на тую колькасць пяшчоты, якая вадаспадамi лiецца на яе. Жанчына ачнулася: у празолкавым паўзмроку над ёй навiслi ажно тры Дамавiковыя галавы.

- Ратуйце! - яна тузанулася, спрабуючы вырвацца з ланцугоў пяшчоты, але не здолела i сцiшылася.

- Нашто ты вырывалася? Супакойся! - загаварыла барадатая галава. - Нам жа так добра, - яе падтрымала Дамавiкова галава, якую ўпрыгожвалi не кудлы, а зграбны чубок i вусы. - Не часта здараецца, каб нехта чуў, бачыў, а тым больш меў Дамавiка ў трох ягоных аблiччах: Бацькi, Сына i Дамавога Духа, запэўнiла трэцяя паголеная i пастрыжаная пад нуль галава.

Жанчына скарылася з лёсам, i яе асалодам не было канца-краю аж да ранiцы.

А ранiцаю Дамавiк у выглядзе аднаго расхрыстанага мужчыны пакiнуў шаснаццацiпавярховы будынак.

1994