Читать «Ратуючы Агасфера. Эсэ пра айцоў і дзяцей» онлайн - страница 7
Ольгерд Иванович Бахаревич
Цікава, што немец у Багушэвіча — муз
“…граўшы па дарогах, прыйшоў з-за граніцы, прынёс толькі торбу, а ў ёй дзве скрыпіцы”.
Немец у вершы Багушэвіча — гнюсны прыблуда, паскудны мігрант, кацігарошак, што, як і жыд, свайго не ўпусціць і на любым месцы ўсё пад сябе заграбе так, што іншым, тутэйшым, нічога не застанецца. Немец валодае млынам, жарэ мяса і заліваецца півам, а “ў свята на скрыпцы, аж пішчыць, іграе”. Вось жа навалач. Не падазрае мужычок, што немец яшчэ вернецца ў Беларусь — ужо без скрыпачкі, а з ружжамі ды гарматамі, і вернецца не раз, запалае млын, і людзі запалаюць таксама, а той бедны вандроўны музыка застанецца навечна ў бяздарным класічным вершы, як пасажыр нейкага “Лятучага галандца”: адзін з вобразаў чужога ў краіне, дзе ўсе мусяць быць свае.
У вершы пра немца ёсць яшчэ і “рускі”. Рускі не даў рады панскім абавязкам, кінуў усё, адрокся жонкі і дзяцей і ўцёк за граніцу. Паны ўсе як адзін развучыліся кіраваць, на іх месцы розныя прыхадні і навалач, горад — Садом і Гамора, і канец свету ўжо блізка. Карацей, кепска будзе!
“Жыд панам зрабіўся, немец яшчэ большы, а мужык быў голы, цяпер яшчэ гольшы”, — скардзіцца Багушэвічаў герой. Сам ён прыстасоўвацца да новых абставінаў не ўмее — ён філосаф, і філосаф жарсны і строгі, Вагнэр бы пазайздросціў.
Так і на гародзе: лебяда, крапіва, —
Толькі вырві рэпу, — дык зарастуць жыва,
Так як чорт насее! Ото ж так і людзе:
Тутэйшы загіне, дык вораг прыбудзе!
Як жа гэта ў духу дзевятнаццатага стагоддзя, як рэзануе з ягонымі ідэямі эвалюцыі нацый і вечнай барацьбы між імі; нацыі — жывыя арганізмы, у барацьбе ацалее наймацнейшы. Кожнаму сваё, мог бы сказаць гэты няшчасны Багушэвічаў мужычок. “Кепска будзе!” — а ўсё таму, што парушаны парадак, што разбураюцца іерархіі, што ўсе ў гэтым свеце раптам пачалі, нібы ў авангардным тэатры, выконваць чужыя ролі і хацець нечага, чаго не было ў п’есе, таго, што паводле правілаў ім не дазволена. Як ратавацца? Хіба што паклікаць на дапамогу стары добры набор стэрэатыпаў. Азірнуцца ў мінулае, дзе ўсё было так файна і правільна ўпарадкавана. “Немец” — аніяк не сацыяльна-крытычны тэкст, мужыцкія нэндза і бяспраўе тут ні пры чым, “Немец” — гэта рэфлексія на тэму вайны культураў, нацыяналізму і талерантнасці. Мужыку трэба вярнуць