Читать «Гары Потэр і Вязень Азкабана» онлайн - страница 99

Джаан Роўлінг

— І Блэк быў Сакрэтным ахоўцам Потэраў? — прашапатала мадам Размерта.

— Натуральна ж, — сказала прафесарка МакГонагал. — Джэймс пераканаў Дамблдора, што Блэк аніколі не выдасць іх, нават пад пагрозай смерці, тым больш што ён сам збіраўся схавацца... але ж Дамблдор працягваў непакоіцца. Я памятаю, як ён прапаноўваў сабе на месца Сакрэтнага ахоўцы Потэраў.

— Ён падазраваў Блэка? — вохнула шынкарка.

— Ён быў ўпэўненны, што нехта надта блізкі да Потэраў паведамляе Самі-Ведаеце-Каму, аб іх рухах, — змрочна прамовіла МакГонагал. — Так, на працягу некаторага часу, ён меў падазрон, аб тым што нехта з нас перайшоў на бок Самі-Ведаеце-Каго і перадае яму шмат якую інфармацыю.

— Але Джэймс Потэр настаяў на ўдзеле Блэка?

— Так, — з цяжкасцю ў голасе адказаў Фадж. — І не прайшло тыдня, як Фідэліюс быў накладзены...

— І Блэк іх выдаў? — ледзь дыхаючы спыталася мадам Размерта.

— На самой справе, так. Блэк магчыма стаміўся ад ролі двайнога агента і планаваў адкрыта паведаміць аб сваёй падтрымцы Самі-Ведаеце-Каго пасля смерці Потэраў. Але як мы ведаем Самі-Ведаеце-Хто пацярпеў паразу ад малога Гары Потэра. Згубіўшы сваю моц і жудасна саслаблены ён збег і Блэк застаўся ў вельмі непрыемным становішчы. Яго гаспадар прайграў у той самы момант, калі той збіраўся паказаць сваё сапраўднае аблічча — аблічча здрадніка. І ўсё што яму заставалася, гэта бегчы за сваім гаспадаром...

— Брудны, смярдзючы здраднік! — раўкнуў Хагрыд так громка, што палова шынку сціхла.

— Шшш! — шыкнула прафесарка МакГонагал.

— Я тады ‘го і пабачыў! — бурчаў Хагрыд. — Гэт’ было’шчэ да таго як ён забіў тых людзей! Тольк’ я выцяг’ Гары з руінаў дому дзе з’білі яго бацькоў. Маленечкага з касым шнарам на ‘лбе — сірату... і тут зверху аб’явіўся Блэк на сваім матацыкле. Мне і ў г’лаву не пры’шло спытаць, што ён тут’ка робіць. І ня ведаў што ён Сакрэтны ‘хоўца Лілі і Джэймса. Думаў ён той давед’ся што іх хата была атакавана Сам’-Веда’це-Кім і пры’мчаўся, каб неч’ дапамагчы. Ён ‘весь збляднеў і кал’ціўся. А веда’це што рабіў я? С’ЦЯШАЎ ГЭТАГА ЗАБОЙЦУ І ЗДРАДНІКА! — праравеў Хагрыд.

— Хагрыд, май ласку! — прамовіла прафесарка МакГонагал. — Кажы цішэй!

— Калі я быў там, я не сумняваўся, што ён смуткуе аб Лілі і Джэймсе. А ён ж думаў толькі аб Сам’-Веда’це-Кім! Ён мне кажа: “Дай мне Гары, Хагрыд, я яго хросны і буду клапаціц’ аб ім...” Ха! Але ж я ‘трымаў загад ад Дамблдора, з’несці хлопца да яго цёткі з дзядзькам і адмовіў. Блэк настойваў, але нарэшт’ здаўся і на’т даў свой матацыкл, каб завесці Гары туды. Казаў, што ‘му ён больш ня ‘трэбнен.

— Я ‘вінен быў здагадац’, што тут нешта ня то’. Ён ж гэдак любіў свой матацыкл, а тут аддае, кажа ня ‘трэбны больш. Але, факт, яго была злёгк’ па ім злавіць. Дамблдор ведаў, што ён потэрскі Сакрэтны ‘хоўца. Блэк здагадваў’, што яму трэб’ бегчы менавіт’ ў тую ж ноч, што ‘куль за ім пусцяцяц’ людзі з міністэрства пройдзе кольк’ гадзінаў.

— А што было б, як я ‘ддаў яму Гары? Ён пэўн’ кінуў яго недзь’ на паўдароге праз мора. Сына сва’го лепшага сябра. Але калі чараўнік пера’шоў на Цёмны Бок, дзеля’го ўжо няма ан’чога больш важкага...