Читать «Гары Потэр і Вязень Азкабана» онлайн
Джаан Роўлінг
Дж. К. Роўлінг
Гары Потэр і вязень Азкабана
— РАЗДЗЕЛ I —
Шмат у чым Гары Потэр быў вельмі незвычайным хлапчуком. Па-першае, з усіх часоў года ён люта не любіў летнія вакацыі. Па-другое, ён вельмі імкнуўся зрабіць работу зададзеную на лета, але вымушаны быў рабіць гэта, калі аніхто ня бачыць, глыбокай ноччу. Застаецца дадаць яшчэ адно — ён быў чараўніком.
Было ўжо далёка за апоўнач. Гары сядзеў на ўскрайку сваёго ложку, з галавой накрыўшыся коўдрай, нібы знаходзіўся ў намёце, трымаючы ў адной руцэ ліхтарык, а ў другой вялізную кнігу ў скураной вокладцы (гэта была “Гісторыя Магіі” Батыльды Бэгшат) трымаючы яе адчыненай з дапамогаю падушкі. Гары з пахмурным тварам вадзіў арліным пяром па старонцы шукаючы тое, што дапамагло б яму ў напісанні сачыненне на тэму “Цалкавітая бессэнсоўнасць Вядзмаркаспалення ў чатырнаццатам стагоддзі. Абмеркаванне”.
Пяро супыніласся ля першага радка найверагодней выглядаючага параграфа. Гары падправіў акуляры на носе, паднёс ліхтарык бліжэй да кнігі і прачытаў наступнае:
Гары, заціснуўшы пяро зубамі, выцягнуў з-пад падушкі чарніліцу і скрутак пергаменту. Павольна і вельмі асцярожна, ён пачаў адкручваць накрыўку, Абмакнуў пяро і асцярожна пачаў пісаць, адчасу супыняючыся і прыслухоўваючыся, бо, калі б хтось з сям’і Дурслі на шляху ў ванную, пачуў бы драпанне яго пяра, Гары хутчэй за ўсё правёў бы ўвесь астатні час вакацыяў, замкнутым у каморы пад лесвіцай.
Сям’я Дурслі, што месцілася ў доме нумар 4 па Прайвет Драйв, і была тым самым чыннікам з-за якога Гары ніколі не атрымліваў задавалнення з летніх вакацыяў. Дзядзька Вернан, цётка Пятунья і іх сын Дадлі, былі адзінымі жывымі гарынымі сваякамі. Адначасова з гэтым яны былі стоадсодкавымі магламі і мелі на чараўніцтва сярэднявечныя погляды. Загінуўшыя бацькі Гары, быўшыя чараўнікамі ніколі не ўзгадваліся ў дурсяўскай хаце. На працягу шмат год цётка Пятунья і дзядзька Вернан былі ўпэўненыя, што калі будуць з усяе моцы задзюбваць хлопца, гэта дапаможа знішчыць у ім чараўніцкія здольнасці. І як жа ж яны ашалелі, калі пацярпелі паразу. Больш таго, цяпер яны жылі ў незвычайным страху з таго, што хто-небудзь даведаецца, што Гары большую частку з апошніх двух год правёў у Школе Вядзьмарства і Чараўніцтва Хогвартс. Самае большае, што цяпер маглі зрабіць Дурслі, гэта схаваць найдалей гарыны кнігі замоваў, чараўніцкую палачку, кацёл і мятлу адразу на пачатку летніх вакацыяў і забараніць яму размаўляць з суседзямі.