Читать «Гары Потэр і Вязень Азкабана» онлайн - страница 98

Джаан Роўлінг

— Ведаеце, мне дагэтуль цяжка паверыць, — задуліва прамовіла мадам Размерта. — З усіх хто мог перайсці на Цёмны Бок, Блэк самая неверагодная кандыдатура... У тым сэнсе што, я памятаю Сірыюса, калі ён шчэ вучыўся ў Хогвартсе. Калі б вы тады мне сказалі пра яго штось падобнае, я б вырашыла, што вы выпілі зашмат мядку.

— Вы ня ведаеце нават паловы з яго злачынстваў, — змрочна адказаў Фадж. — Самае горшае, не з’яўляецца агульнавядомым.

— Горшае? — спыталася мадам Размерта з моцным здзіўленнем. — Вы ведаеце нешта горшае за смерць тых нявінных людзей?

— Так, я ведаю. — адказаў Фадж.

— Не магу паверыць. І што ён шчэ зрабіў?

— Вы кажыце, што памятаеце яго яшчэ вучнем, Размерта, — прамармытала прафесарка МакГонагал. — А ці вы памятаеце, хто быў яго найлепшым сябрам?

— Вядома ж, — прамовіла шынкарка з лёгкай ўсмешкай. — Ці бычыў хто калісь аднаго без другога? Колькі разоў я бачыла іх тут... і кожны раз яны вызывалі ўва мне ўсмешку, бы які камічны дуэт — Сірыюс Блэй і Джэймс Потэр!

Гары з гучным стукам упусціў свой куфаль. Рон штурхнуў яго.

— Натуральна, — сказала прафесарка МакГонагал. — Блэк і Потэр. Завадатары іх мінібанды. Абодва вельмі яскравыя, выключна яскравыя асобы і гэта факт... Мяркую што наўрацці знойдзейцца яшчэ такая пара парушальнікаў спакою...

— Ды няўжо ж, — усміхнуўся Хагрыд. — Блізнят’ Візлі могуць даць ім перца з імберцам.

— Можна было б вырашыць, што яны былі роднымі братамі, — далучыўся да размовы Флітвік. — Неразлукі!

— Так, цалкам згодзен, былі, — прамовіў Фадж. — Потэр давяраў Блэку больш чым астатнім сябрам, так было ў школе і так было пасля яе заканчэння. Сірыюс быў шаферам на іх з Лілі вяселлі, а пасля таго, як нарадзіўся Гары, яго запрасілі ў якасці хроснага бацькі. Хлопчык вядома ж анічога ня ведае, уявіце сабе, як бы ён пакутаваў з гэтага.

— Таму што Блэк перайшоў на бок Самі-Ведаеце-Каго? — шэптам спыталася шынкарка.

— Яшчэ горш за гэта, даражэнечкая... — Фадж сцішыў свой голас настолькі, што ён больш нагадваў нізкі гуд. — Ня шмат хто ведае аб тым што Потэры здагадваліся аб тым, што Самі-Ведаеце-Хто палюе за імі. Дамблдор, які быў адным з нестомнейшых барацьбітаў з Самі-Ведаеце-Кім, меў шэраг карыснейшых шпіёнаў. Адзін з тых інфарматараў адразу ж папярэдзіў Джэймса з Лілі і параіў ім схавацца. Вядома ж ад Самі-Ведаеце-Каго ня надта лёгка ўкрыцца, тваму Дамблдор прапанаваў ім лепшае, што быў у стане зрабіць — замову Фідэліюс.

— І як яна дзейнічае? — задыхаючыся ад зацікаўленнасці спыталася мадам Размерта. Прафесар Флітвік адкашляўся.

— Гэта надзвычайна складаная замова, — павісківаючы прамовіў ён, — Сутнасць яе ў тым, што сакрэт аб нечым месцазнаходжанні захоўваецца ў душы жывой істоты. І калі гэты чалавек, называны яшчэ Сакрэтным ахоўцам дабрахвотна не выдасць яго, месцазнаходжанне немагчыма будзе выведаць. Калі б сакрэт не быў выдадзены, Лілі з Джэйсам маглі б гадамі жыць у той мясціне і Самі-Ведаеце-Хто ніколі б іх самастойна не знайшоў, нават калі б яны ўвесь час сядзелі прыціснуўшы насы да вокан!