Читать «Гары Потэр і Вязень Азкабана» онлайн - страница 100

Джаан Роўлінг

Пасля апавядання Хагрыда нейкі час панавала цішыня.

— Але ж, — з некаторым задавальненнем прамовіла шынкарка, — яму не ўдалося сыйсці далёк? Блэка ж на наступны ж дзень затрымалі людзі з міністэрства?

— Нажаль гэта зрабілі не мы, — горка заявіў Фадж. — Не мы знайшлі яго. Гэта быў маленькі Пітэр Пэцігру — яшчэ адзін з сяброў Потэраў. Звар’яцеўшы ад гора, ня сумняваючыся ані ў чым і ведаючы, што менавіта Блэк быў Сакрэтным ахоўцам Джэймса і Лілі, Пэцігру пайшоў па яго следу.

— Пэцігру... гэта той маленечкі тлусты хлопчык, што як той хвосцік бегаў за імі ў Хогвартсе? — спыталася шынкарка.

— Ён абагаўляў Блэка і Потэра, — прамовіла прафесарка МакГонагал. — І ён ніколі не выдзеляўся якімісь талентамі. Я даволі шмат разоў была рэзкай з ім. Ці вы ведаеце як я... як я зараз аб гэтым шкадую.

 Прафесарка прамовіла гэта так, бы моцна застудзілася.

— Ну годзе, Міневра, — ласкава сказаў Фадж. — Пэцігру памёр смерцю героя. Відавочцы з ліку маглаў, мы вядома пазней сцерлі іх успаміны, казалі што ён загнаў Блэка ў кут. Пітэр стаяў і енчыў: “Лілі і Джэймс, Сірыюс! Як ты мог!” Ён выцягнуў сваю палачку, але Блэк быў хутчэй. Ён разнес Пэцігру ўшчэнт...

— Неразумны хлапчына... — высмаркаўшыся прамовіла МакГонагал ледзь варухаючымся языком. — Дурны... ён заўсёды цярпеў паразу падчас дуэляў... Трэба было пакінуць гэта міністэрству...

— Шкада, што ‘го знайшоў Пэцігру, а не я... — буркнуў Хагрыд, — кажу вам, я б не важдаўся з палачкамі... я б разарваў яго напалам.

— Ты ня ведаеш аб чым кажаш, Хагрыд, — рэзка перапыніў яго Фадж. — Ніхто акрамя спецназу з Атраду Магічнай Правааховы не ў стане былі зладзіць з Блэкам загнаным у кут. Я ў той час быў малойдшым міністрам у дэпартаменце катастроф і быў адным з першых, хто прыбыў на месца, пасля здарэння. Я... я ніколі не забудуся на гэта. Дагэтуль яшчэ бачу, тое, што там адбылося, у кашмарах. Пасярод вуліцы кратэр, глыбокі, ажно бачна разбітыя трубы каналізацыі. Паўсюль целы. Маглы крычаць. А Блэк стаіць і смяецца над тым, што засталося ад беднага Пэцігру... купка скрываўленнага адзення і колькі... колькі кавалачкаў цела...

Фадж рэзка спыніўся. Было чутна толькі дыханне пяці насоў.

— Што было далей, Размерта, — ледзь разборліва працягваў Фадж, — вы добра ведаеце. Блэк быў схоплены дванаццацю супрацоўнікамі патрулю Магічнай Правааховы, а Пэцігру атрымаў Ордэн Мэрліна першай ступені, гэта было хоць якім суцяшэннем для яго беднай маці. А Блэк быў у Азкабане, да апошняга часу.

Мадам Размерта выдала працяглы ўздых.

— А ці праўда, што ён вар’ят, міністр?

— Хутчэй сказаць быў вар’ятам, — павольна прамовіў Фадж. — Мяркую, што пасля паразы свайго гаспадара ён на некаторы час звар’яцеў. Забойства Пэцігру і маглаў гэткім жорсткім спосабам... было бессэнсоўным... і ажыцявіў яго чалавек у адчаі... загнаны ў кут. Падчас маёй апошняй інспекцыі ў Азкабане я сстрэў яго. Ці вы ведаеце, што большасць са зняволеных сядзяць і мармоча нешта сабе ў цемры... але я быў шакаваны наколькі НАРМАЛЁВЫМ выглядаў Блэк. Ён размаўляў са мной цалкам зразумела. Гэта занепакоіла мяне. Мажліва было б вырашыць, што ён папросту смуткуе... ён спытаў у мяне, ці не дачытаў я сваю газэту, ласкава папрасіў паглядзець, маўляў у яго з’явіліся сія-тыя праблемы ў вырашэнні крыжаванкі. Я быў ўраджанны, наколькі малае ўздзеянне аказваюць на яго дэментары... а ён быў адным з наймацней ахоўваючыхся злачынцаў, каб вы ведалі. Дэментары былі за яго дзвярмі ўдзень і ўночы.