Читать «Гары Потэр і Вязень Азкабана» онлайн - страница 101

Джаан Роўлінг

— Але што ён будзе рабіць зараз, пасля ўцёкаў? — спыталася мадам Размерта. — Божачкі, міністр, ці не паспрабуе ён ўваскрасіць Самі-Ведаеце-Каго?

— Мяркую што... эээ... гэта яго канчатковы план, — няўпэўнена адказаў Фадж. — Але я спадзяюся мы зловім яго нашмат ранней. Тым больш, што адна справа паспрабаваць адрадзіць Самі-Ведаеце-Каго ў адзіноце... Аднак, калі да яго вярнуцца самыя яго адданыя слугі, я з дрогатам уяўляю, як хутка Самі-Ведаеце-Хто ўваскрэсне...

Адчуўся ціхі стук шкла па дрэве. Нехта паставіў на стол свой куфаль.

— Ведаеш, Карнэліюс, — прамовіла прафесарка МакГонагал, — калі ты жадаеш паспець на вячэру з дырэктарам, табе лепш паспяшацца назад у замак.

Адна за адной пары ног перад гарынымі вачыма пакінулі свае месцы, хістнуліся крысы плашчоў і абцасы мадам Размерты зноў схаваліся за барнай стойкай. Дзверы ў Тры Мятлы расчыніліся, пусціўшы ў шынок крышачку завірухі і настаўнікі зніклі.

— Гары?

Твары Рона і Герміёна імгненна апынуліся пад сталом. Яны разам глядзелі на свайго сябра страціўшы мову.

— РАЗДЗЕЛ XI —

Вогненная Страла

Гары вельмі цмяна памятаў, як дасягнуў склепу Мядовага Герцага, як рушыў па пераходзе і як зноў апынуўся ў Хогвартсе. Яму нават падалося, што зваротны шлях увогуле не заняў ў яго часу. Хлопчык нават не заўважаў таго што робіць, бо галава яго была занята толькі адным, думкамі аб падслуханай размове.

Чаму ніхто не казаў яму аб гэтым? Ані Дамблдор, ані Хагрыд, ані містэр Візлі, ані Карнэліюс Фадж... Чаму яны ніколі не казалі аб тым, што яго бацькі загінулі праз здраду лепшага сябра?

Рон з Герміёнаю падчас вячэры нервова пазіралі на Гары, не адважваючыся пачаць размову аб пачутым у Трох Мётлах, бо паблізу ад іх сядзеў Персі. Калі яны дасягнулі Грыфіндорскай гасцёўні, яны знайшлі там Фрэда і Джорджа, якія, святкуючы заканчэнне семестра, падарвалі з паўтузіна гноебомб. Не гледзячы на тое, што блізняты вельмі цікавіліся ці дабраўся ён да Хогсміда, Гары адразу ж рушыў да спальні і кінуўся да сваёй камоды. Ён адштурхнуў у бок падручнікі, шукаючы падараваны два года таму Хагрыдам альбом, поўны фотакартак яго бацькоў. Хлопчык прысеў на ложку і пачаў гартаць старонкі альбому, акуль на адной іх не знайшоў...

Гары глядзеў на картку з бацькоўскага вяселля. З яе хлопцу махаў рукой тата, з непаслухмянымі чорнымі валасамі тапырачыміся ў розныя бакі, гэткімі ж як тыя, што дасталіся ў спадчыну яго сыну. Маці палаючая ад шчасця трымала за руку сваёго бацьку. А... паблізу ад бацькоў... Іх шафер... Як гэта раней не прыйшло ў галаву Гары.

Калі б ён дакладна ня ведаў, ніколі не здагадаўся, што чалавек на старой фатакартке і Блэк адна і тая ж асоба. На здымку ён ня меў васкавой скуры, а твар быў не запалы, а прыгожы і поўны радасці. Ці Блэк ужо працаваў на Вальдэморта падчас фатаграфавання? Ці планаваў ўжо забойства двух людзей, што стаялі побач? Ці рабіў ўжо тое, за што правядзе дванаццаць год у Азкабане? Дванаццаць год, што зменяць яго да непазнавальнасці.